Абяцаў некалькі месяцаў таму выкласці сканы рэвізскай сказкі аб нашых далёкіх продках, што жылі ў Кулянах аж у 1816 годзе, — выконваю. Знаёмцеся са свімі прапрапрадзедамі і прапрапрабабулямі 🙂 Арыгінал, нагадаю, захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве ў г. Гродна (ф. 24. воп. 7. спр. 467, арк. 117 — 122). Прама з чытальнай залы архіва раблю публікацыю, бо некаторыя, я так мяркую, ужо зачакаліся. далей
Рэвізскія сказкі ад 1816 г. аб жыхарах Кулян і вакольных вёсак
Рэвізскія сказкі — гэта пайменныя спісы насельніцтва пэўнага населеннага пункта або маёнтка ў Расійскай імперыі 18-19 стагоддзяў, якія змяшчалі звесткі пра колькасць, геаграфічнае размяшчэнне, саслоўны і нацыянальны склад насельніцтва, а таксама ўзрост і сямейнае становішча. Свайго роду, гэткі перапіс насельніцтва быў. Рабілася гэта ў мэтах уліку плацельшчыкаў падушнага падатку. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна (ф. 24, воп. 7, с. 467) захоўваюцца рэвізскія сказкі ад 11 сакавіка 1816 г. аб жыхарах Кулянаў (арк. 118 — 122) і бліжэйшых вёсак. далей
За дождж
Якуб Колас
Ну ж была вясна сухая –
Люд такой не памятаў!
Як уляжа, як зайграе,
Дык канца сабе не мае
Сухавей, каб ён прапаў!
Так і дудзіць, так і дудзіць
Ад усходу да цямна,
Проста вушы намарудзіць
Ды пяскі ў палях абудзіць, —
Ну ж вясна была, вясна! далей
Май
Гісторыя ружанскага кургана. Са 127 загінулых абаронцаў вядомыя імёны толькі 12
Піша Марына Вакульская, «Раённыя будні»:
Святочная дэманстрацыя ў Дзень Перамогі — бадай, адзін з самых яркіх успамінаў з майго дзяцінства. Шмат гадоў таму ў Ружанах вялікая парадная калона рухалася ад мясцовага стадыёна праз увесь пасёлак і ажно да самага кургана, які знаходзіцца на шашы, што вядзе на Ваўкавыск. Менавіта тут, побач з велічным танкам, які і сёння не перастае прыцягваць увагу праезджых, праходзілі ўрачыстыя мітынгі ў гонар Вялікай Перамогі. У тым ліку з-за таго, што ў іх удзельнічалі дзясяткі пераможцаў, гэтыя штогадовыя мітынгі каля танка, напэўна, назаўсёды застануцца для мяне самымі відовішчнымі…
Красавік
Сардэчна віншуем усіх жанчын са святам 8 сакавіка!
Каша з насеннем
Пачаўся Вялікі пост, і сёння я хачу ўзгадаць яшчэ адну посную страву, водар якое з дзяцінства знаёмы, думаю, не аднаму мне, але і многім маім землякам-кулянцам. Гэта каша з насеннем.
Люты. Хоць і не надта
Памерла баба Ядзя
Паведамілі, што памерла сёння баба Ядзя — Ядвіга Фамінічна Панасік (у дзявоцтве Місура). Наша кулянская даўгажыхарка — калі не памыляюся, то ўвесну адзначала б 95. Апошняя з маіх дарагіх паплавоўскіх бабулек, сябровак мае бабы Мані, сярод якіх прайшло маё дзяцінства. далей






