Архівы катэгорыі: Наша гісторыя

Да 70-годдзя вызвалення Кулян ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Колькі помню, то заўсёды казалі, што Чырвоная армія прыйшла ў Куляны на Пятра. Але магчыма, што не рыхтык 12-га ліпеня, а 13-га, як падае Савецкае інфармацыйнае бюро (гл. ніжэй). Расказвалі старыя, што немцы адступалі ціха, лютасці ніякай не праяўлялі, наадварот: раздавалі дзецям цукеркі, кармілі кашай. Мыліся — брыліся, адным словам, прыводзілі сябе ў парадак, нікога не чапалі. далей

Чатырнаццаць за чатырох. Да 70-годдзя кулянскай трагедыі

Сёлета напрыканцы чэрвеня спаўняецца 70 гадоў з дня, калі блізу вясковых могілак нямецкімі карнікамі былі расстраляныя 14 жыхароў вёскі Куляны. 

4

далей

Ці была ў Кулянах рэчка?

Кожны кулянец на пытанне, пастаўленае ў загалоўку, адкажа вам станоўча. Бо з дзяцінства чулі мы ад старых людзей, што ім “старыя людзі казалі, рэчка была”. А колькі пакаленняў “старых людзей” перадавалі гэтую гістарычную памяць, аднаму Богу вядома. Можа колькі стаяць Куляны, столькі старыя людзі казалі, што яны гэта чулі ад старых людзей. Але ж дыму без агню не бывае, праўда? далей

Архіўны дакумент пра злачынствы нямецкіх карнікаў, здзейсненыя ў Кулянах

З пратаколу допыту сведкі І.А. Рыба[1] аб спаленні нямецкімі войскамі в. Куляны Ружанскага раёна і расстрэле яе жыхароў далей

Вытокі

Беларусы – адзін з самых старажытных народаў Еўропы. Проста, у розныя часы мы называліся па-рознаму, а то бывала й так, што нас называлі, не спытаўшы ў нас саміх, як нам хочацца называцца. Таму чалавек недасведчаны можа падумаць, што ў гэтым краі цягам стагоддзяў адныя плямёны змянялі папярэдніх. Насамрэч антраполагі  кажуць, што генатып карэннага беларускага насельніцтва не змяняўся прыблізна напрацягу 130 – 140 пакаленняў. А гэта значыць, што мы – народ  з гісторыяй у тры з паловай тысячагоддзі.

далей