З пратаколу допыту сведкі І.А. Рыба[1] аб спаленні нямецкімі войскамі в. Куляны Ружанскага раёна і расстрэле яе жыхароў
11 верасня 1948 г.
ПЫТАННЕ: З якога часу вы пражываеце ў вёсцы Куляны Ружанскага р-на?
АДКАЗ: Я пражываю ў вёсцы Куляны з 1904 года, гэта значыць з дня майго нараджэння і па сённяшні дзень, займаюся сельскай гаспадаркай.
ПЫТАННЕ: Што вам вядома аб тых зладзействах, што чынілі нямецкія часткі пад час акупацыі вёскі Куляны?
АДКАЗ: Пра тыя зладзействы, што чынілі нямецкія войскі ў вёсцы Куляны прадчас акупацыі, мне як відавочцу, вядома наступнае. Нямецкія узброеныя сілы — 23 чэрвеня 1941 года пад час іх часовай акупацыі вёскі Куляны немцы сабралі ўсіх мірных грамадзян на агульны пляц за вёскай, усе каштоўнасці адабралі і адправілі ў Ружаны, як, да прыкладу, ўвесь скот, як працоўны, так і прадуктыўны, усё птушку, усе прадукты харчавання, добрае адзенне, а вёску спалілі. Са 140 хат засталося толькі дзве хаты напрыканцы вёскі.
Былі выпадкі гвалтоўнай адпраўкі моладзі з нашай вёскі на рабства ў Германію, але каго і колькі, я прыпомніць не магу.
Я памятаю крывавую расправу нямецкіх войск у чэрвені 1944 года ў нашай вёсцы Куляны. Прыехала ў вёску карная экспедыцыя – колькі іх, хто і якія мелі знакі, я не ведаю. Яны арганізавалі раптам, забралі нас у колькасці пяць чалавек мужчын: я, Качан Міхаіл, Прудко[2] Максім, Куніца Георгій, Сяргееў Мікалай. Далі каманду сабрацца і ўзяць лапаты. Мы па іхнім загадзе ўзялі лапаты і адправіліся з імі. Гэтыя немцы прывялі нас у ваколіцу вёскі Куляны, а менавіта на могілкі, і загадалі выкапаць яму. Мы выкапалі яму, і нас узброены немец адвёў убок за некалькі метраў. Праз некаторы час мы пачулі стрэды, гэта расстралялі жыхароў нашае вёскі Куляны: 1) Лявончыка Аляксея, 2) Вараб’ева[3] Фёдара, 3) Вараб’ева Пятра; Вараб’ева Міхаіла, 5) Хромава Віктара, 6) Прэдка Аляксея, 7) Прэдка Уладзіміра, 8) Германовіч Павел, 9) Якута Іосіф, 10) Якута Паўла, 11) Горбача Мікалая, 12) Прэдка Міхаіла, 13) Якута Сцяпана, 14) Качан Рыгора.
Пералічаных нашых грамадзян немцы расстралялі нібыта за іх трох немцаў, забітых ў нашай вёсцы Куляны. Далей мне вядома як відавочцу, пад час іх расстрэла мы стаялі збоку. Калі іх расстралялі, то нам загадалі засыпаць іх трупы, і мы выканалі гэты загад. Пасля іх пахавання нас адпусцілі. Засыпалі гэтыя трупы прыкладна ў 11 гадзін дня ў чэрвені месяцы 1944 года, якога чысла, я не прыпомню. Вось што мне вядома аб крывавых расправах немцаў над жыхарамі нашае вёскі.
ПЫТАННЕ: Хто можа падцвердзіць вашыя паказанні?
Адказ: Мае паказанні можа падцвердзіць Прэдка Рыгор, Сяргееў Мікалай, Куніца Рыгор…
НАРБ. Ф. 1363. Воп. 1. С. 2727. А. 57-58.
[1] Відавочна, насамрэч прозвішча сведкі Рыбій, а не Рыба, менавіта такое прозвішча ёсць у Кулянах, прозвішча Рыба няма. – Тут і далей заўвагі Kuliany.by
[2] Зноў відавочная памылка – правільна будзе Прэдка.
[3] Тут і далей сапраўднае прозвішча – Варабей.