Даўно збіраўся расказаць гэтую смешную гісторыю, што некалі чуў ад бабы Клаўдзі, як жыла ў мяне. Гісторыя даўняя, было яно недзе за польскім часам, і ці можа сёння хто нават з самых старых згадаць гэта, невядома. далей
Архівы катэгорыі: Наша гісторыя
Пошукавая сістэма «Дапаможнік» — база для пошуку продкаў
Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі (БелНДЦЭД) выклаў у адкрыты доступ пошукавую сістэму «Дапаможнік», якая разлічана на тых, хто вядзе пошук продкаў, што жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пошукавая сістэма дапаможа такую інфармацыю знайсці ці ўдакладніць.
далей
Даведка аб зямельным і маёмасным становішчы гаспадароў вёскі Уласавічы ад 14 снежня 1906 г.
Нарэшце дайшлі рукі апублікаваць даведку аб зямельным і маёмасным стане гаспадароў вёскі Уласавічы ад 1906 году. Зноў жа, хачу загадзя звярнуць вашу ўвагу, як шмат тады было агульных прозвішчаў у кулянцаў і ўласаўцаў: Храпавіцкія, Вераб’і, Гарбачы, Якуты, Уласкі, Семакі. Аб чым гэта сведчыць, трохі пазней будзем рабіць высновы, а сёння проста інфармацыя да ведама. далей
Даведка аб зямельным і маёмасным становішчы гаспадароў вёскі Поланск ад 14 снежня 1906 г.
Я ўжо публікаваў такую даведку пра кулянцаў, дык вырашыў заказаць у архіве копію ды апублікаваць тую ж інфармацыю і аб паланчаках. Тым болей, што яна будзе цікавай не толькі паланчакам, але і кулянцам — вельмі шмат на той час было ў нас агульных прозвішчаў, як вы заўважыце: Прэдкі, Гарбачы на той час жылі ў Поланску, Сапкі, Храпавіцкія, Качаны, Вераб’і — мы б сказалі, што ўсё кулянскія прозвішчы. Але можаце пераканацца, што гэткія самыя яны былі і палонскія. Трохі пазней такую ж інфармацыю апублікую і пра Уласавічы. далей
Яшчэ раз пра Сяргеевых, якія былі Сяргеямі
Я ўжо неяк пісаў, і можа нават не адзін раз, аб тым, што мае продкі па маці былі калісьці не Сяргеевымі, а Сяргеямі, і выказваў меркаванне, што прозвішча русіфікавалі ім, як былі ў бежанстве ў Расеі (дарэчы, калі старыя расказвалі некалі пра бежанства, яны менавіта так і казалі — у Расеі). Аднак з гэтым сваім меркаваннем я памыліўся — як паехалі яны ў бежанства Сяргеямі, так і вярнуліся адтуль Сяргеямі. далей
Сапегі і Поланск
Не пакідала мяне думка: “Як жа такое можа быць – вядомы ў нашай старонцы род Сапегаў – а не ведаем багата крыніц, дзе б распавядалася пра валоданне Сапегамі Поланскам ці Кулянамі. Трэба шукаць. далей
Успаміны Клаўдзіі Андрэеўны Калач (1920 – 2004) аб “польскім часе”
Бітва за Альшанку
Сёння раскажу пра яшчэ адну цікавую «зямельную справу», што давялося адшукаць у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна — «Дело Слонимской уездной землеустроительной комиссии по прошению крестьян сельского общества д.д. Шейпяки и Заполье Ружанской вол. Слонимского уезда Алексея Предки и др. об оказании содействия к покупке земли из им. Ольшанка у землевладельца помещика Сегеня» (ф. 87, воп. 1, с. 54). далей
Поланск – Наваградзкая вёска?
Поланск нам вядомы, як вёска ў Брэсцкай вобласці, але ці ведалі Вы, што за час свайго існавання Поланск правёў найбольш часу ў сладзе Наваградзкай адміністратыўнай адзінкі, дзе старажытны Наваградак быў центрам? У Наваградзкім ваяводзтве Поланск правёў амаль 250 год, далей у Гродзенскай губерні – 116 год, у той час, як у складзе Брэсцкай вобласці – пакуль каля 90 год, што з҆яўляецца кароткім перыядам ў гістарычным кантэскце Поланска. далей
За што судзіліся кулянцы напачатку ХХ ст.
Як і абяцаў раней, прадстаўляю вашай увазе яшчэ некалькі судовых спраў па спрэчках кулянцаў, што мелі месца напачатку ХХ стагоддзя, а сёння захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна (ф. 74). далей