Архівы катэгорыі: Наша гісторыя

За што судзіліся кулянцы напачатку ХХ ст.

Як і абяцаў раней, прадстаўляю вашай увазе яшчэ некалькі судовых спраў па спрэчках кулянцаў, што мелі месца напачатку ХХ стагоддзя, а сёння захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна (ф. 74). далей

Закатай губу, альбо адна судовая спрэчка стагадовай даўніны

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна ў фондзе № 74 захоўваюцца справы па спрэчках паміж сялянамі, што разглядаліся судамі напачатку XX ст. Такіх спрэчак было нямала, бо вынікалі яны, часцей за ўсё, з прыватнай уласнасці на зямлю, якая па тым часе была, як кажуць, асновай усіх асноў. Таму судзіліся брат з братам, сын з бацькам, дзядзька з пляменнікам і г.д. Кожны дбайны больш-меньш гаспадар жадаў захаваць сваю гаспадарку і прыўмножыць, таму змагаўся, як мог, за месца пад сонцам. далей

Поланск на мапе другой паловы XVI ст.

У папярэднім матэрыяле мы ўжо згадвалі пра мапы, што змешчаныя ў Вялікім гістарычным атласе Беларусі, і адлюстраванне на іх нашай мясцовасці. Прыводзілі мапы, што падаюцца ў 2-м томе гэтага выдання (канец XVIII ст.) і 3-м томе (другая палова XIX ст.). Аднак прапусцілі першы том.  далей

Яшчэ раз да пытання адміністратыўна-тэрытарыяльнай прыналежнасці Кулян да XIXст.

Мы ўжо неяк ўздымалі пытанне аб тым, да якога павету належалі нашы Куляны ў часы Вялікага княства Літоўскага, да XIX ст. У пазнейшы перыяд, у часы Расійскай імперыі, Куляны ўжо ў межах Ражанскай воласці Слонімскага павету. Але што так было не заўсёды, мне стала зразумела, калі я не адшукаў ні Кулян, ні Поланска ў сапегаўскім інвентары канца XVI ст. далей

Дзяманстрацыя

Усё паказваюць па тэлевізары гэтымі днямі дэманстрацыі ўсякія, ды мне ось успомнілася, як сваёй суседцы колькі гадоў таму расказвала адна кулянская баба (яшчэ жывая, то не буду казаць, хто, бо, як высветлілася апошнім часам, кулянскія бабы надта ж укурсе таго, што адбываецца на неабдымных прасторах інтэрнэту, і надта іх гэта хвалюе). далей

Куляны на мапе 1838 года

Цікавай знаходкай падзялілася сёння са мной Воля Рошчанка — мапай, якая датавана 1838 годам. Усю яе апублікаваць тут немагчыма, таму публікуем толькі фрагмент з нашай мясцовасцю. Але нас больш і не цікавіць, акрамя як нашыя мясціны. далей

Даведка аб зямельным і маёмасным стане гаспадароў в. Куляны ад 29 снежня 1906 г.

Як ні мучылася, але пармерла. Нарэшце маю копію дакумента, якім даўно абяцаў падзяліцца з шырокаю кулянскай грамадою. Дакумент гэты завецца «Справка о земельном и имущественном положении домохозяев крестьян сельского поселеия (селения, выселка, застенка) дер. Куляны Кулянского общества Рожанской волости». Адкапаў я гэтую цікавую рэч у Нацыянальным гістрычным архіве Беларусі ў г. Гродна (ф. 753 в. 1, а.с. 70-74). далей

Кулянцы ў бежанстве

У студзені 1916 года аддзелам па уладкаванню бежанцаў Усерасійскага Земскага і Гарадскога саюзаў быў выдадзены першы спісак дзяцей-бежанцаў, сірот і страціўшых бацькоў. У сакавіку 1916 года выйшаў з друку другі спіс. Органы самакіравання стваралі для іх прытулкі (усяго каля 90). У першы спіс увайшлі дзеці, што прайшлі праз Маскву і тут багата дзяцей с Пружаншчыны. Сустракаюцца і нашыя кулянцы. Дадам, што назвы пісаліся са слоў дзяцей, таму магчымы памылкі. далей

Кулянская Антлантыда

Сёння зноў з архіва, зноў паўдня ўглядаўся ў старажытныя дакументы, вышукваючы нешта пра нашыя Куляны. Аж лоб баліць — гэтак моршчышся пры такой рабоце, напружваешся. Дакументы ж старыя, ды яшчэ пісаныя польскай мовай, ды не сучаснай, ды пісарскімі усякімі рыгізулямі. Быў ужо абрадаваўся, думаў, што зноў пашанцавала, ды нават яшчэ лепш, чым у мінулы раз, «падчапіў добрую рыбіну». А ж не зусім. Я той казаў, падчапіў, пацягнуў, сарвалася. далей

Сяргеевы: радавод

У архівах знайшоў адзін вельмі цікавы дакумент, які многім кулянцам можа праліць святло на іх радавод. Дакумент датуецца 1906 годам, ён утрымлівае поўны спіс гаспадароў вёскі Куляны, а таксама іх маёмаснае ды зямельнае становішча. У бліжэйшы час спадзяюся яго апублікаваць. Пакуль жа публікую складзены з дапамогай таго дакументу радавод Сяргеевых — маіх продкаў па маці. далей