Архівы катэгорыі: Падзеі

Кулянскі тост

Учора мяне павіншаваў на Фэйсбуку з днём нараджэння мой блізкі сябра, паэт Аляксей Белы сваім прыгожым вершыкам. І я падумаў, што гэты вершык можа быць як тост для любога кулянца, таму ахвотна падзялюся з вамі:

 

Жадаю жыць з каханнем і з любоўю,

І радасцю каб поўніліся дні!

Другі ўжо дзень п’ем за тваё здароўе,

Ты за сябе таксама КУЛЯНІ! далей

Мруць кулянцы: няма ўжо ні Пісарчай, ні Валі Тапавае

Пайшлі адна за адною. Адну сёння пахавалі, другую заўтра будуць. Цётка Зося і пры жыцці была вёрткай, і памерці падстроілася так, што толькі ночку падзяжурыць ля брамы ды саступіць варту. далей

Сядзібу Дзяконскіх у Пружанскім раёне прадалі з аўкцыёну за 11 тысяч даляраў

Рэшткі шляхецкай сядзібы Дзяконскіх XIX стагоддзя ў Пружанскім раёне прададзеныя на аўкцыёне з паніжэннем пачатковай цаны на 80%, паведаміў карэспандэнту БелТА дырэктар Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Павел Манько. Шляхецкая сядзіба ў вёсцы Каштанаўка мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Акрамя напаўразбуранага двухпавярховага сядзібнага дома ў яе ўваходзяць будынкі бровара і старожкі. далей

Былому дырэктару ААТ «Ружаны-агра» далі 10 гадоЎ

Суд Пружанскага раёна прызнаў былога дырэктара ААТ «Ружаны-Агра» вінаватым у хабарніцтве і прыгаварыў да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Вось які каментарый рэдакцыі «Раённых будняў» даў з гэтай нагоды старшыня суда раёна У.У.Саўчук: далей

Валя Свердлава памерла

Кажуць, учора пахавалі Валю Свердлаву (апошнім часам, мусіць, часцей казалі — Стаўбунікава). Хавалі ў Кулянах, хоць пасля смерці Стаўбуніка яна тут і не жыла. Але ці каля яго пахавалі, ці не — ужо не ведаю гэтага. Можа і каля яго, бо помнік жа яму паставіла з надпісам «дарагому мужу», то было б лагічна. Хоць Валя і логіка — …  далей