Меньшае кулянцаў. Учора мне стала вядома, што пахавалі дзядзьку Алёшу Місуру… далей
Архівы катэгорыі: Падзеі
І мяне павіншавалі
Не палічыце, калі ласка, за нясціпласць, але мяне на фэйсбуку сёння так прыгожа павіншаваў з днём нараджэння мой сябар, паэт Аляксей Белы, што хочацца падзяліцца:
…А лета надыдзе — махнем у Куляны,
Там ціха, там светла, там глуха…
І ў лесе пад елкай «накрыем паляну»,
І будзем Суміцкага слухаць.
А сёння апошняй лістоты кружэнне…
Алесь, доўгіх год, светлых дзён. З нараджэннем!
Віншуем Наташу Ламанос з днём нараджэння!
Сёння, 14 лістапада, адзначае свой дзень нараджэння Наташа Ламанос (Чак). Шчыра віншуем яе з гэтай нагоды, шлем свае самыя найлепшыя пажаданні: здароўя, шчасця і дабрабыту табе, Наталка, і тваім родным 😉 Няхай цешаць дзеткі сваімі поспехамі! Няхай радуюць блізкія людзі!
Дзякуем, што не забываеш пра свае кулянскія карані і прысутнічаеш на нашым сайце!
Няхай паспрыяе твайму добраму настрою гэтая прыгожая песня ў выкананні Веранікі Кругловай:
Памёр Аўсей
І яшчэ адным кулянцам стала меньш — памёр Аўсей (Уладзімір Сцяпанавіч Горбач). Сёння, 29 кастрычніка, пахавалі. далей
Грыша Прэдкаў памёр
Учора, 14 кастрычніка, яшчэ адным кулянцам на Зямлі стала меньш — памёр Грыша Прэдкаў (Рыгор Андрэевіч Прэдка). Адбылося тое ўжо вечарам, то стала вядомай у Кулянах гэтая сумная навіна адно сёння раніцай.
Памёр апошні кулянец — ветэран Вялікай Айчыннай вайны
Сумная навіна: сёння, 21 чэрвеня 2014 года, у суботу, вечарам стала вядома, што памёр Шура Сцяпанкоў (Аляксандр Сцяпанавіч Горбач, 1923-2014). далей
Фотарэпартаж пра Радаўніцу (Правадную) у Кулянах 28 красавіка 2014 г. + відэа
Фота + відэа далей
