Ой, даўно-даўно я ў брата была,
Да ўжо тая дарожанька чабром зарасла.
Усё цячэ, усё мяняецца і нічога не стаіць на месцы – так заключыў некалі Геракліт, даказваючы, што ўсё ў прыродзе і грамадстве чалавечым пастаянна рухаецца, перайходзіць з адной формы ў іншую, што ўсё знаходзіцца ў працэсе ўзнікнення і знікнення. далей
Гэты выраз усе мы чулі вельмі часта з ранняга дзяцінства, асабліва ад старых. Калі нешта паклалі, а пасля шукаюць і не могуць знайсці, кажуць: “Прапаў (прапала), як кампора…”. Не ведаю, як вам, а мне, памятаю, малому, гэтае слова заўсёды падавалася смешным, і было дужа цікава, што гэта за кампора такая, што яе так часта ўзгадваюць, як бы гэта на яе паглядзець…
Так у нас заўсёды казалі пры сутыкненні з нечым незразумелым, альбо калі нешта ў працы не атрымлівалася, ня ладзілася штосці. Вось робіць нешта чалавек, і здаецца, што ўсё правільна робіць, а вынік раптам зусім не той, што чакаўся, альбо ніякага выніку. І чалавек, чухаючы патыліцу, недаўменна , а то і з горыччу ці злосцю, вымаўляе: ну, што за мара?!.. далей
Гэты выраз быў некалі даволі распаўсюджаным у нашых продкаў, напэўна і вы яго няраз чулі ад старых. Сёння яго рэдка пачуеш, бо выцеснена рускім брыдкаслоўем на “Х..”, якое без кроплі сораму ўжываецца што старымі, што малымі, дзе трэба, дзе не трэба. далей