Стаіць студня студнёвая,
У ёй вада зімовая.
А хто ў тую студню гляне,
Та ў дзяўчыны сэрцо вяне.
Та ў дзяўчыны сэрцо вяне,
Што мой мілы пье, гуляе,
Што мой мілы пье-пьянуе
І ўдома не начуе.
Прыйдзі, мілы, я раззую,
Прыйдзі, мілы, я раздзену
І на сваю пасцель белу.
— Адхіліся, нялюбая,
Бо ў мяне е другая.
— Хоць у цябе тры-чатыры –
Я найлепшая за ўсіх.
На рушнічку я стаяла
І залаты вянец дзяржала,
І залаты крэст цалавала.
Запісана ў 1992 годзе ад Аляксандры Іванаўны Прэдка ( 1918 г.н.), в. Куляны Пружанскага раёна Брэсцкай вобл.