Апавядалі старыя людзі, што прадзед мой Андрэй Калач, некалі задаваў кулянцам адну цікавую загадку. Я думаў, што ўжо напісаў даўно пра гэта тут на сайце, адно ж не знахожу. далей
Архівы катэгорыі: Наша спадчына
Аўсяны кісель
Пры сённяшнім асартыменце прадуктаў у крамах, калі круглы год даступныя свежыя садавіна і гародніна, прадаюцца ў выглядзе паўфабрыкатаў вегетарыянскія катлеты і нават посны маянэз, што ні кажэце, а для тых, хто трымаецца пастоў, вялікае праблемы з ежай няма. Нашы продкі некалі такога выбару не мелі, іх рацыён быў куды скуднейшы і ў звычайны час, а тым больш у пост. Не ведаю, як дзе, а ў нас у Кулянах адной з самых частых страў пад час посту быў аўсяны кісель. далей
Вандроўка
От люблю я гэтую песню Баранавіцкага гурта вандроўных музыкаў «Фэст»:
Коляды
Было тры Каляды: пераша — Ражаство Хрыстово, другая — Новы год (Шчодры) і трэця Каляда — Крашчэннё.
За дождж
Якуб Колас
Ну ж была вясна сухая –
Люд такой не памятаў!
Як уляжа, як зайграе,
Дык канца сабе не мае
Сухавей, каб ён прапаў!
Так і дудзіць, так і дудзіць
Ад усходу да цямна,
Проста вушы намарудзіць
Ды пяскі ў палях абудзіць, —
Ну ж вясна была, вясна! далей
Каша з насеннем
Пачаўся Вялікі пост, і сёння я хачу ўзгадаць яшчэ адну посную страву, водар якое з дзяцінства знаёмы, думаю, не аднаму мне, але і многім маім землякам-кулянцам. Гэта каша з насеннем.
Та тацейка, та татаёны… Або падкалотка
Вячэраў во, ды нешта збегла на памяць, як казала некалі адно кулянскае дзіця. А хто, я ўжо не ўспомню. Але што не з маіх равеснікаў, то напэўна. Бо чуў гэты выраз ад сваіх бацькоў часта з самага ранняга дзяцінства. далей
У адном баку сонцо ўсходзіць, а ў другом зайходзіць
Крамарка
Часам здзіўляе, як сучасная беларускамоўная грамада вышуквае арыгінальныя слоўцы, каб было па-беларуску. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што ў рэдкіх выпадках атрымліваецца даволі ўдала, але іншы раз — самае сапраўднае вычварэнства. І калі яшчэ такія эксперыменты ставяцца з неалагізмамі, то можна лёгка дараваць: мова — жывая з’ява, яна прыме тое, што ёй пасуе, што добра кладзецца на яе фанетычныя, арфаэпічныя нормы, а непатрэбнае ёй адкіне як чужароднае. Але калі беларускамоўныя «дзеці асфальту», з тых, што ўжо не мелі па вёсках бабуль, а з нацыянальнай літаратурнай класікай знаёмыя толькі на ўзроўні школьнай праграмы, пачынаюць «прыдумваць ровар», робіцца крыўдна за мову і за яе першастваральніка. далей
Журналісты непісьменныя ці проста невукі?
На беларускамоўных інтэрнэт-рэсурсах у розных інфармацыйных матэрыялах даволі часта трапляе слова «непісьменны» як адпаведнік расейскага «неграмотный». Вось і сёння чытаю, як беларускамоўны юрыст абураецца адказам адной чыноўніцы на ягоны зварот: «Гэты адказ абсалютна непісьменны з юрыдычнага пункту гледжання…». Хм, напісаны на паперы адказ — непісьменны… Абы што… Ніколі не пагаджуся з такой логікай ні як юрыст, ні як філолаг. Але галоўнае, як чалавек, што нарадзіўся і вырас у вёсцы. далей