Паважаю кулянцаў, якія застаюцца кулянцамі, куды б іх жыццё ні закінула. Як вось цётка Соня Букішава (Калачова). Пагялядзеце. Як і не выязджала з Кулян.
Паважаю кулянцаў, якія застаюцца кулянцамі, куды б іх жыццё ні закінула. Як вось цётка Соня Букішава (Калачова). Пагялядзеце. Як і не выязджала з Кулян.
У нашае бабы Мані Калачыхі заўсёды стаяў на стале хлебны квас у трохлітровіку. Рэцэпт быў не мудроны: хлебныя скарынкі, вада, цукар — вось і ўсе, як сёння сказалі б, інгрэдыенты. Квас адпівалі — далівалі вады, падсыпалі цукру, пастаіць трохі, дый зноў табе квас. Баба Клаўдзя нейкі час гэтаксама яго ставіла, яле ж яна на ўсім «эканомічыла» (яе выраз), бо была скупаватая, як у нас у Кулянах сказалі б, зазроная, цукру шкадавала ў той квас, то ён у яе быў дзікаваты, ніхто яго не любіў. А бабін Манін быў смачны, мягенькі, хоць іншы раз, як п’еш са слоіка, то ў нос дасць добра сваім спецыфічным водарам. (далее…)
Баба Клаўдзя наша, як яшчэ была відушча, кожны раз прыгадвала свайго Васілінчыка, калі пры ёй пачыналася кіно якое Мосфільма. (далее…)
Нарадзілася наша Клаўдзя Андрэеўна Калач рыхтык у гэты дзень, 20 сакавіка, 1920 г. у Разанскай губерні, дзе сям’я была ў бежанстве. Пражыла 84 гады, пяць апошніх — у мяне, бо сляпой трэба было дажываць свой век, навобмацак хадзіць.
А так лёс пакідаў па свеце, іншы раз, як стане ўспамінаць: «У Германіі была, у Расеі была. І дзе я адно ні была — хіба ў воўчуй сраццы… У Мінску жыла, і прыпіска была мінская, та не, некае халеры паперло ў гэтыя Куляны, каб яны праваліліся… А цяпер яшчэ трэба ў Баранавічах сядзець на этажах…».
Артыска была, спяваць надта любіла. Каб пры лепшым раскладзе лёсу, можа і патрапіла б хоць у калектыў які творчы. Але колькі такіх артыстак і артыстаў было адно ў Кулянах!..
Сёння на працы калега адзін паскардзіўся, што баліць усё — спіна, рукі, ногі, бо за выходныя на вёсцы ў бацькоў вялізную гарбіну дроў перарубаў. Кажу: «От, дурны! Трэба было зрабіць, як у нас у Кулянах некалі Піліп». Ну і давялося расказаць ім гэтую гісторыю, што неаднойчы Фіська расказваў сам, не то, што нехта там выдумаў ці прыплёў. (далее…)
Цётка Аня Войтава за савецкім часам, як ехала ў адпачынак ці на свята якое, часта прывозіла з Мінска каўбасу кшталту дохтарскай. А дохтарская яна там была, ці не, я ўжо не помню. Але была смачная-рассмачная, такое ў Ружанах тады не купіцьмеш, зрэшты, можа, і цяпер гэдык. У вялізных такіх батонах была каўбаса. Як едзе ў адпачынак ці на святы, дык вязе некалькі батонаў. Маці наша была ў спісе «заказчыкаў» таго ласунка, Зося Калядзіная, яшчэ можа хто з радні… (далее…)
Быў травень 2008-га. Па выхадзе мае кніжкі пра Міхася Забэйду-Суміцкага “Песняй даваў людзям радасць…” землякі прапанавалі зладзіць прэзентацыю гэтага выдання ў Пружанах. Вядома, што з радасцю пагадзіўся: прыемна, калі на малой радзіме шануюць сваіх землякоў (гэта я ў большай ступені адношу да персоны героя кніжкі і зусім трошкі – да персоны яе аўтара). (далее…)
У нашай сям’і як дзеці, так і дарослыя называлі яго дзед Пан. Не казалі: «Схадзі да дзеда Колі», ці «Дзед Коля прыйшоў». Тым больш не ўжывалася ні пры якай нагодзе ягонае прозвішча Якута, як, да прыкладу, іншых суседзяў: Жур ці Сінкавец — гэтых усё жыццё толькі па прозвішчы і называлі. А ён — проста дзед Пан. Мянушка гэтая, Пан, калі я не памыляюся, засталася яму яшчэ ад бацькі. (далее…)
Гэтая анекдатычная гісторыя, цалкам вартая сюжэта камедыйнага фільма, адбылася гадоў можа з дзесяць таму, калі не больш. Але гэта было, ужо як Бальшавік Міша прыбіўся ў прымы да Ліды Хітравае. А тае Ліды ўжо другі год няма на свеце, а Мішы то мо гадоў з пяць — сем няма. І яшчэ адзін галоўны герой гэтае гісторыі — Іван Стаўбунік — гэтаксама спачывае ўжо не першы год… То от і лічэця самыя, калі яно магло быць… (далее…)
Материал взят с официального сайта Волковысской районной газеты «Наш час».