Шыльда з імёнамі чатырнаццаці жыхароў Поланска, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў ваўкавыскім канцлагеры, з’явілася на помніку ў Ваўкавыску па вуліцы Мядзведзева. далей
Архівы катэгорыі: Пад немцамі
Знайшла спосаб
Куляны, як вядома, згарэлі ў першыя дні вайны. Да зімы людзі паспелі зямлянкі хоць нейкія парабіць, дый гэтак і перазімавалі, а некаторыя то і не адну зіму. Зямлянку, вядома што, было зрабіць лягчэй, чым паўнавартасную хату. Аднак вайна-вайною, але жыццё, як той казаў, ідзе сваім шляхам і сваім парадкам: людзі паміраюць і нараджаюцца, кахаюцца і жэняцца. Гэтую хаду жыцця не спыніць – так прырода захацела, як пісаў паэт. далей
Гісторыя ружанскага кургана. Са 127 загінулых абаронцаў вядомыя імёны толькі 12
Піша Марына Вакульская, «Раённыя будні»:
Святочная дэманстрацыя ў Дзень Перамогі — бадай, адзін з самых яркіх успамінаў з майго дзяцінства. Шмат гадоў таму ў Ружанах вялікая парадная калона рухалася ад мясцовага стадыёна праз увесь пасёлак і ажно да самага кургана, які знаходзіцца на шашы, што вядзе на Ваўкавыск. Менавіта тут, побач з велічным танкам, які і сёння не перастае прыцягваць увагу праезджых, праходзілі ўрачыстыя мітынгі ў гонар Вялікай Перамогі. У тым ліку з-за таго, што ў іх удзельнічалі дзясяткі пераможцаў, гэтыя штогадовыя мітынгі каля танка, напэўна, назаўсёды застануцца для мяне самымі відовішчнымі…
Іх жыцці забрала вайна…
Падаем спіс кулянцаў, што пры розных абставінах загінулі пад час Вялікай Айчыннай вайны. далей
Да 70-годдзя вызвалення Кулян ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Колькі помню, то заўсёды казалі, што Чырвоная армія прыйшла ў Куляны на Пятра. Але магчыма, што не рыхтык 12-га ліпеня, а 13-га, як падае Савецкае інфармацыйнае бюро (гл. ніжэй). Расказвалі старыя, што немцы адступалі ціха, лютасці ніякай не праяўлялі, наадварот: раздавалі дзецям цукеркі, кармілі кашай. Мыліся — брыліся, адным словам, прыводзілі сябе ў парадак, нікога не чапалі. далей
Чатырнаццаць за чатырох. Да 70-годдзя кулянскай трагедыі
Сёлета напрыканцы чэрвеня спаўняецца 70 гадоў з дня, калі блізу вясковых могілак нямецкімі карнікамі былі расстраляныя 14 жыхароў вёскі Куляны.
Да 70-годдзя кулянскай трагедыі
Успамін Ядвігі Фамінічны Панасік пра расстрэл у чэрвені 1944 года мірных жыхароў вёскі Куляны нямецкімі карнікамі.
Страшны дзень 2 жніўня 1943 года
Успамін бабы Ядзі
Апавядае баба Ядзя (Ядвіга Фамінічна Панасік, у дзявоцтве Місура, па першаму шлюбу — Храпавіцкая, нар. 1923 г.) далей
Архіўны дакумент пра злачынствы нямецкіх карнікаў, здзейсненыя ў Кулянах
З пратаколу допыту сведкі І.А. Рыба[1] аб спаленні нямецкімі войскамі в. Куляны Ружанскага раёна і расстрэле яе жыхароў далей