Архівы катэгорыі: Падзеі

З Днём Перамогі, кулянцы!

Салдат

 

Часцей, часцей прыпамінай…
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, –
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,

Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май, –
Часцей, мой друг, прыпамінай!
Прыпамінай часцей, мой друг,

Імёны тых, што ўсё зрабілі –
Вышэй усіх тваіх заслуг,
Што, як і ты, да слёз любілі
Маністы ўвосень на рабіне

І ў ліпкіх смолках майскі луг, –
Не забывай пра іх, мой друг!..

 

Ніл ГІЛЕВІЧ

Помогите найти собаку!

Потерялась собака немецкий ягдтерьер на охоте в районе деревни Куляны Пружанского района — граница Зельвенского района. Кабель, с ошейником, на ухе клеймо. Нашедшего просьба вернуть за вознаграждение. Тел. +375295352467

Памерла баба Ядзя

Паведамілі, што памерла сёння баба Ядзя — Ядвіга Фамінічна Панасік (у дзявоцтве Місура). Наша кулянская даўгажыхарка — калі не памыляюся, то ўвесну адзначала б 95. Апошняя з маіх дарагіх паплавоўскіх бабулек, сябровак мае бабы Мані, сярод якіх прайшло маё дзяцінства. далей

Левась аб’явіўсё

Іду ўчора ранкам з Паплаўкі, нясу яблыкі, яшчэ тут каля Рыбаковых, адно гляжу — з-за гары высоўваецца нечыя постаць і сунецца мне насустрач, шоргаючы нагамі па тым, што засталося ад армянскага асфальту. Што за халера?!. Хто гэто можа быць?.. Там жа і людзей тых паўтара чалавека на ўсё сяло. Няўжо Левась?.. Здаецца ён. Столькі часу ні слыху, ні дыху, нават не ведалі, ці жывы, і на табе! далей

Кулянскі тост

Учора мяне павіншаваў на Фэйсбуку з днём нараджэння мой блізкі сябра, паэт Аляксей Белы сваім прыгожым вершыкам. І я падумаў, што гэты вершык можа быць як тост для любога кулянца, таму ахвотна падзялюся з вамі:

 

Жадаю жыць з каханнем і з любоўю,

І радасцю каб поўніліся дні!

Другі ўжо дзень п’ем за тваё здароўе,

Ты за сябе таксама КУЛЯНІ! далей

Мруць кулянцы: няма ўжо ні Пісарчай, ні Валі Тапавае

Пайшлі адна за адною. Адну сёння пахавалі, другую заўтра будуць. Цётка Зося і пры жыцці была вёрткай, і памерці падстроілася так, што толькі ночку падзяжурыць ля брамы ды саступіць варту. далей