Падтрымаць kuliany.by
Паважаныя сябры!
Праца сайта патрабуе пастаянных выдаткаў: аплата хостынга і дамена, тэхнічнае абслугоўванне і іншае. Вы можаце падтрымаць kuliany.by, ахвяраваўшы любую суму на нашу працу адным з наступных спосабаў: далей
Не куй, не куй, зязюленька, уночы
Якуты — італьянцы?..
Для чалавека не з нашай мясцовасці загаловак можа здацца нейкай балібірдой: як цюркскі народ якуты, карэнныя жыхары Якуціі, могуць быць італьянцамі? Тутэйшыя ж ведаюць, што Якута — гэта мясцовае прозвішча. У Кулянах яно было даволі распаўсюджаным і, трэба зазначыць, што сустракаецца яшчэ ў самых першых крыніцах, дзе згадваецца наша вёска. Такім чынам, Якуты — гэта карэнныя насельнікі Кулян. Але ж цікавым было заўсёды паходжанне гэтага прозвішча, і ў мяне нават пра гэта пыталіся. Самае простае тлумачэнне, што напрошваецца неяк па сабе, натуральна, вядзе нас да назвы карэннага народа Якуціі. Але ў пытаннях этымалогіі самае простае тлумачэнне, часцей за ўсё, самае няправільнае. далей
125 гадоў з дня нараджэння Міхася Забэйда-Суміцкага
Сёлета спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння спевака-тэнара Міхася Забэйд-Суміцкага, якога некалі параўноўвалі з Энрыка Каруза, Ціта Скіпам, Леанідам Собінавым, іншымі славутымі мэтрамі опернага майстэрства. У свой час ягоны голас заварожваў мільёны сэрцаў у Еўропе, Азіі, Амерыцы.
Брацкая магіла ў Кулянах пасля рэканструкцыі
Павень, павень, ветрык
Маразевічы
Гэтым разам узгадаем Маразевічаў. Тых самых, што жылі некалі ў Кулянах, і чыя кроў цячэ і ўва мне. Мала хто ўжо і ведае, што такое прозвішча было ў нашай вёсцы. далей
Ой, у полі жыто
Маё ранняе дзяцінства ў фотаздымках
У свой 51-шы дзень нараджэння захацелася прыгадаць маё ранняе дзяцінства, адлюстранавае на самых першых маіх фотаздымках. Раннейшых няма. Мяркуючы па ўсім, мне тут ад трох гадоў.