Ой, на дубочку

Ой, на дубочку лісток ападае,

На дубочку лісток ападае.

Ой, а ў хлапчыны сэрца занывае,

А ў хлапчыны сэрца занывае.

 

Ой, бяруць, бяруць хлапчыну ў салдаты,

Бяруць, бяруць хлапчыну ў салдаты.

Ой, за ім ідзе яго родна маці,

За ім ідзе яго родна маці, дый плача-рыдае.

 

Ой, не плач, матко, бо ты ўжо старая,

Не плач, матко, бо ты ўжо старая.

Ой, хай заплача жана маладая,

Хай заплача жана маладая.

 

Ой, хай заплачуць маленькія дзеці,

Хай заплачуць маленькія дзеці.

Ой, застаюцца сіроты на свеці,

Застаюцца сіроты на свеці .

 

Запісана ў 1992 годзе ад Марыі Андрэеўны Сяргеевай  1910 г. н. ў вёсцы Куляны Пружанскага раёна Брэсцкай вобл.

 

3 думак на “Ой, на дубочку

  1. Сёння, 4 жніўня, дзень нараджэння мае бабы Мані Калачыхі. 105 гадоў таму яна прыйшла ў гэты свет. А ў снежні будзе ўжо 23 гады, як яе няма. Праз усё жыццё захоўваю пра сваю бабулечку самую светлую памяць…



  2. Бобік 🙂
    Куды яна — заўсёды за ёю. У ягады ідзе — Бобік, пайшлі! Блінца яму кінула, ён згрыз на хаду і бягом. Ягады збіралі абое, прыйдуць з лесу — у бабы Мані пальцы чорныя, у Бобіка — язык. Смешна было назіраць, як ён іх лопаў.
    Звычайна, ён наперад забягаў, куды б яна не ішла, то ўжо ведалі — як Бобік прыбег, значыцца і баба Маня на падходзе.
    Дзядзька Алёша Гаўрылаў называў яе жартам «дама з сабачкам» 🙂 Можа і не ён адзін.
    Верны быў ёй друг і мо ці на месяц які перажыў сваю гаспадыню… от і скажы…


Добавить комментарий