Павень, павень, ветрык

 

Павень, павень, ветрык, сціха-памаленьку,

Павень з таго краю, з куль мілую маю.
Ветрык павявае, голас падавае,

Што мая мілая другія займае.

 

Ці лісты пісаці, да мілое слаці,

Ці каня сядлаці, самому ехаці.

 

Як прыехаў к мілай, да мілое ў госці,

А ў мае мілое ўсей двор у памосце.

 

—          Ой, ты ж, мая міла, што ж ты нарабіла?

Нашто ж, мая міла, усей двор вымасціла.

 

Нашто ж, мая міла, другія любіла?

Другія любіла, шчэ й верно кахала,

А мне, маладому, праўды не сказала.

 

Запісана ў 1992 годзе ад Клаўдзіі Андрэеўны Калач (1920 г.н.), в. Куляны, Пружанскі раён  Брэсцкай вобл.

Добавить комментарий