Архівы катэгорыі: Нашы людзі

125 гадоў з дня нараджэння Міхася Забэйда-Суміцкага

Сёлета спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння спевака-тэнара Міхася Забэйд-Суміцкага, якога некалі параўноўвалі з Энрыка Каруза, Ціта Скіпам, Леанідам Собінавым, іншымі славутымі мэтрамі опернага майстэрства. У свой час ягоны голас заварожваў мільёны сэрцаў у Еўропе, Азіі, Амерыцы.

Sumicki

далей

Кулянцы — яны і на Пскоўшчыне кулянцы

Паважаю кулянцаў, якія застаюцца кулянцамі, куды б іх жыццё ні закінула. Як вось цётка Соня Букішава (Калачова). Пагялядзеце. Як і не выязджала з Кулян.

 

Міхась Забэйда-Суміцкі і Павел Пракапеня: землякі, антыподы, сапернікі

Адразу за Ружанамі ў накірунку Гародні ёсць ростань: налева – Ваўкавыск, направа – Зэльва. Далей у ваўкавыскім напрамку першая вёска Шэйпічы – радзіма калісьці знакамітага на ўсю Еўропу опернага спевака Міхася Забэйды-Суміцкага. А ў зэльвенскім напрамку першая вёска будзе Заполле – радзіма  другога не менш славутага рыхтык у тым самым часе опернага спевака Паўла Пракапені. далей

Трэба твайго квасу папіць…

У нашае бабы Мані Калачыхі заўсёды стаяў на стале хлебны квас у трохлітровіку. Рэцэпт быў не мудроны: хлебныя скарынкі, вада, цукар — вось і ўсе, як сёння сказалі б, інгрэдыенты. Квас адпівалі — далівалі вады, падсыпалі цукру, пастаіць трохі, дый зноў табе квас. Баба Клаўдзя нейкі час гэтаксама яго ставіла, яле ж яна на ўсім «эканомічыла» (яе выраз), бо была скупаватая, як у нас у Кулянах сказалі б, зазроная, цукру шкадавала ў той квас, то ён у яе быў дзікаваты, ніхто яго не любіў. А бабін Манін быў смачны, мягенькі, хоць іншы раз, як п’еш са слоіка, то ў нос дасць добра сваім спецыфічным водарам. далей

Сёння маёй бабе Клаўдзі было б 100 гадоў

Нарадзілася наша Клаўдзя Андрэеўна Калач рыхтык у гэты дзень, 20 сакавіка, 1920 г.  у Разанскай губерні, дзе сям’я была ў бежанстве. Пражыла 84 гады, пяць апошніх — у мяне, бо сляпой трэба было дажываць свой век, навобмацак хадзіць.

А так лёс пакідаў па свеце, іншы раз, як стане ўспамінаць: «У Германіі была, у Расеі была. І дзе я адно ні была — хіба ў воўчуй сраццы…  У Мінску жыла, і прыпіска была мінская, та не, некае халеры паперло ў гэтыя Куляны, каб яны праваліліся… А цяпер яшчэ трэба ў Баранавічах сядзець на этажах…».

Артыска была, спяваць надта любіла. Каб пры лепшым раскладзе лёсу, можа і патрапіла б хоць у калектыў які творчы. Але колькі такіх артыстак і артыстаў было адно ў Кулянах!..

Памог бацьку…

Сёння на працы калега адзін паскардзіўся, што баліць усё — спіна, рукі, ногі, бо за выходныя на вёсцы ў бацькоў вялізную гарбіну дроў перарубаў. Кажу: «От, дурны! Трэба было зрабіць, як у нас у Кулянах некалі Піліп». Ну і давялося расказаць ім гэтую гісторыю, што неаднойчы Фіська расказваў сам, не то, што нехта там выдумаў ці прыплёў. далей