Ой, каліна-маліна вясной чырванее,
Аддала мяне матулечка, дзе вяліка дружына.
А я тую каліну паламлю ды пакіну,
За ліхім мужам, за разбойнічкам я навекі загіну.
Не ўважай мяне, мамо, што я нізкаго росту –
Завядзі мяне, утапі мяне дзе з высокаго мосту.
Не ўважай мяне, мамо, што я белаго лічка –
Завядзі мяне, утапі мяне, дзе чысценька вадзічка.
— Не тапіся, дачушко, бо ты душу загубіш,
Трэ было ўпярод сказаць, каго вернянько любіш.
— Каго верно любіла, я павек не забуду.
Наракала я на матуленьку, й наракаці я буду.
Запісана ў 1992 годзе ад Марыі Андрэеўны Сяргеевай 1910 г. н. ў вёсцы Куляны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці