Ой, зіма-зіма, ты марозліва,
Прашу я цябе: не змарозь мяне.
Не змарозь мяне, з паходу ідучы,
З паходу ідучы, каня вядучы.
У левай ручаньцы каня вядучы,
У правай ручаньцы збруй нясучы.
Ох, ты, збруй мая, афіцэрская,
Галоўка ж мая, кавалерская.
Жана мужа зненавідзяла,
Павяла ў сад ды зарэзала.
Як прыйшла дамой, села за сталом,
Села за сталом ды ўсё піша пяром.
Усё піша пяром, гаворыць словам:
— Ой, худо-худо за ліхім мужам,
А яшчэ хужэй ды без ніякаго.
Ой, пайду я ў сад клікаці назад:
— Уставай, міленькі – ужо дзень беленькі.
Да ўжо свет-зара, праспацца пара,
Сладкіх яблычкаў ты накушаўся,
Салаўіных песенак ты наслушаўся.
Запісана ў 1992 годзе ад Марыі Андрэеўны Сяргеевай (1910 г.н.) у вёсцы Куляны Пружанскага раёна Брэсцкай вобл.