Архівы катэгорыі: Кулянцы

На табе!

Некалі прыехаў дадому, маці расказвае навіны, што ў Кулянах ды ў ваколіцы новага-цікавага. Ды, во, кажа, Рая Клосава ляжала ў бальніцы ў Ружанах дый расказвала тут нам, смяяліся. (далее…)

У Поланску аднавілі мемарыяльную калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая

Ружанскі сельвыканкам паведаміў, што ў Поланску ідзе аднаўленне-рэканструкцыя мемарыяльнай калоны, прысвечанай Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 года. Між іншым, калі хто не ведае, гэта была першая ў Еўропе і другая ў свеце (пасля амерыканскай) канстытуцыя. (далее…)

Кулянскія прозвішчы

Даўно збіраўся зрабіць такое даследаванне кулянскіх прозвішчаў, але ж усё часу не стае. Ну, і вядома, што ўсё самае важнае робіцца ў самы непадыходзячы для гэтага час. Адным словам, пакуль зробім у гэтым накірунку хоць першы крок. Сабраў я ўсе прозвішчы кулянцаў, што сустракаліся мне ў якіх дакументах старых, і што жылі ў Кулянах. Праўда, не чапаў ужо тых, каго нейкім незразумелым ветрам заносіла да нас на пару гадоў пры нашай памяці — хіба скажаш, што яны кулянцы? А свой спіс я рабіў і праўда па такім прынцыпе, што пра гэтых людзей маглі сказаць: о, глянь, куляняц!  Вельмі прашу не крыўдаваць, калі забыўся каго. Падкажэце і адразу дабаўлю. (далее…)