Author Archives: Аляксандр Горбач
Махарай і стапарч
Мова кулянцаў некалі была багатай на розныя, часам даволі цікавыя, дыялектныя слоўцы, якія цяпер рэдка пачуеш (хіба ад самых старых). Узгадаліся во мне два такіх словы, хоць і блізкія па значэнні, аднак з розным сэнсам. далей
З Калядамі!
Пазнаў па мове
Пішуць, што на 88-м годзе жыцця памёр Алесь Каўрус, беларускі мовазнаўца. Выкладаў у мяне на філфаку стылістыку беларускай мовы. Быў звязаны з нашымі мясцінамі. Гэта пра яго я пісаў: далей
Лістапад — 2022
Асеннія Дзяды ў Кулянах
На асеннія Дзяды на могілкі не хадзілі – ішлі ў цэркаў і давалі за ўпакой, прыпаміналі ўсіх памёршых родзічаў. А на вечар рабілі багату вячэру. На Дзяды заўсёды рэзалі бараноў.
Ні прыбытку, ні ўбытку
Жыла ў Кулянах яўрэйка ў міжваенны час (пры паляках). Хата яе стаяла недзе тут паміж Точаным і Вераб’ёвымі. А от як яе звалі, ўжо не помню, то й не буду выдумляць. далей
У Ваўкавыску ўвекавечылі памяць паланчакоў
Шыльда з імёнамі чатырнаццаці жыхароў Поланска, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў ваўкавыскім канцлагеры, з’явілася на помніку ў Ваўкавыску па вуліцы Мядзведзева. далей
І што за бяда, што п’ецца вада
Бацька наш неяк расказваў такую «байку». У аднаго мужыка ды была надта хітрая жонка. Як ставіць у печ варыцца які крупнік ці капусту, дык укіне туды кавалак добры скваркі. А перад тым, як падаваць на стол, дастане яе, з’есць цішком, а мужыку аднаго таго крупніку, ці чаго там, налье. далей