І што за бяда, што п’ецца вада

Бацька наш неяк расказваў такую «байку». У аднаго мужыка ды была надта хітрая жонка. Як ставіць у печ варыцца які крупнік ці капусту, дык укіне туды кавалак добры скваркі.  А перад тым, як падаваць на стол, дастане яе, з’есць цішком, а мужыку аднаго таго крупніку, ці чаго там, налье.

Як умеле тую скварку, дык вядома, што піць захочацца. І кожны раз, як адно садзіцца за стол, яна чэрпае з вядра ды прыгаворвае:

— І што за бяда, што п’ецца вада?..

Неяк той мужык падгледзеў, пакуль яна, то ён у той чыгунчык заглянуў. Перапалавініў тую скварку, з’еў ціха адзін кавалак, пакуль жонка недзе там на двор выйшла, а другую палову закінуў зноў у чыгунчык.

Як вячэраць час прыйшоў, жонка ізноў ціхенька там над прыпечкам дастала той кавалак сала, з’ела (яна ж не помніць, які яго кідала раніцай, то й не заўважыла, што ён паменьшаў). Як за стол садзіцца, яна па прывычцы — да вядра:

— І што за бяда, што п’ецца вада?..

А мужык кажа:

— А я з’еў паўбяды і не хочацца вады.

 

Добавить комментарий