Сёлета спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння спевака-тэнара Міхася Забэйд-Суміцкага, якога некалі параўноўвалі з Энрыка Каруза, Ціта Скіпам, Леанідам Собінавым, іншымі славутымі мэтрамі опернага майстэрства. У свой час ягоны голас заварожваў мільёны сэрцаў у Еўропе, Азіі, Амерыцы.
Архівы катэгорыі: Можам ганарыцца
Міхась Забэйда-Суміцкі і Павел Пракапеня: землякі, антыподы, сапернікі
Адразу за Ружанамі ў накірунку Гародні ёсць ростань: налева – Ваўкавыск, направа – Зэльва. Далей у ваўкавыскім напрамку першая вёска Шэйпічы – радзіма калісьці знакамітага на ўсю Еўропу опернага спевака Міхася Забэйды-Суміцкага. А ў зэльвенскім напрамку першая вёска будзе Заполле – радзіма другога не менш славутага рыхтык у тым самым часе опернага спевака Паўла Пракапені. далей
Павел Пракапеня. Артыст з Божае ласкі
Займаючыся шмат гадоў даследаваннем жыцця і творчасці спевака Міхася Забэйды-Суміцкага, я неаднойчы сустракаў імя баса-барытона Паўла Пракапені. Прызнацца, да пэўнага часу не звяртаў на гэтае імя асаблівай увагі, пакуль не высветлілася, што Пракапеня — гэтаксакма мой зямляк, з Ружаншчыны, нарадзіўся ў вёсцы Заполле. далей