Author Archives: Аляксандр Горбач

Свята вёскі Куляны

Учора, 30 чэрвеня, ў нас у Кулянах Ружанскі сельвыканкам правёў свята вёскі. Выступалі самадзейныя артысты з Пружан, было шмат песень, танцавалі людзі. Гучалі віншаванні старажылам і словы падзякі ветэранам працы ад прадстаўнікоў ААТ «Ружаны Агра». 

А пляцоўкай для свята паслужыў Цукраў надворак — цянёк добры ад таполі, то на такую спёку лепш і не прыдумаеш, камфортна было і артыстам, і гледачам.  далей

Куляны: паштовы адрас і індэкс

Звярнуўся ў Брэсцкі філіял РУП «Белпошта» з пытаннем, які цяпер у Кулянах паштовы індэкс і ўвогуле паштовы адрас. Некалі было паштовае аддзяленне Поланск, індэкс 225155. Але ж даўно трава парасла на тым месцы, дзе было ў Поланску тое паштовае аддзяленне. Та як цяпер? І во што мне адказалі. далей

Махарай і стапарч

Мова кулянцаў некалі была багатай на розныя, часам даволі цікавыя, дыялектныя слоўцы, якія цяпер рэдка пачуеш (хіба ад самых старых). Узгадаліся во мне два такіх словы, хоць і блізкія па значэнні, аднак з розным сэнсам. далей