Свята вёскі Куляны

Учора, 30 чэрвеня, ў нас у Кулянах Ружанскі сельвыканкам правёў свята вёскі. Выступалі самадзейныя артысты з Пружан, было шмат песень, танцавалі людзі. Гучалі віншаванні старажылам і словы падзякі ветэранам працы ад прадстаўнікоў ААТ «Ружаны Агра». 

А пляцоўкай для свята паслужыў Цукраў надворак — цянёк добры ад таполі, то на такую спёку лепш і не прыдумаеш, камфортна было і артыстам, і гледачам. 

Дзякуем арганізатарам і артыстам за свята!

Добавить комментарий