Ой, каліна-маліна вясной чырванее,
Аддала мяне матулечка, дзе вяліка дружына.
Беларусы – адзін з самых старажытных народаў Еўропы. Проста, у розныя часы мы называліся па-рознаму, а то бывала й так, што нас называлі, не спытаўшы ў нас саміх, як нам хочацца называцца. Таму чалавек недасведчаны можа падумаць, што ў гэтым краі цягам стагоддзяў адныя плямёны змянялі папярэдніх. Насамрэч антраполагі кажуць, што генатып карэннага беларускага насельніцтва не змяняўся прыблізна напрацягу 130 – 140 пакаленняў. А гэта значыць, што мы – народ з гісторыяй у тры з паловай тысячагоддзі.
Сайт www.kuliany.by прысвечаны вёсцы Куляны Пружанскага раёна Брэсцкай
вобласці, яе гісторыі, традыцыям, мове, іншай духоўнай спадчыне, а
таксама яе людзям. Сайт яшчэ малады, кантэнт толькі ствараецца, але
з часам, спадзяемся, у рубрыках сайта вы зможаце адшукаць багата
адпаведнага матэрыялу.
Калі вы маеце нейкае дачыненне да вёскі (нарадзіліся тут, ці тут
нарадзіліся вашы продкі, жылі ці жывяце у Кулянах і інш.), вы маеце
магчымасць прымаць пасільны ўдзел у напаўненні сайта матэрыяламі —
успамінамі, фотаздымкамі, аудыё- і відыёзапісамі, сваімі вершамі
ці замалёўкамі і г.д. Раскажыце пра сваю радню, сваіх продкаў,
апублікуйце на сайце іх фота. Для гэтага вам трэба ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА на
сайце і весці свой блог. Можаце проста дасылаць свае матэрыялы
адміністратару сайта на адрас: mail@statut.by
Тых, хто не можа ці не хоча мець рэгістрацыі на сайце, просім пакідаць свае водгукі ТУТ.
Загадзя дзякуем!
РАЗАМ МЫ НАПІШАМ ГІСТОРЫЮ НАШЫХ КУЛЯН!