Паважаныя сябры!
Праца сайта патрабуе пастаянных выдаткаў: аплата хостынга і дамена, тэхнічнае абслугоўванне і іншае. Вы можаце падтрымаць kuliany.by, ахвяраваўшы любую суму на нашу працу адным з наступных спосабаў: (далее…)
Архівы катэгорыі: Аб праекце
Аб праекце
Сайт www.kuliany.by прысвечаны вёсцы Куляны Пружанскага раёна Брэсцкай
вобласці, яе гісторыі, традыцыям, мове, іншай духоўнай спадчыне, а
таксама яе людзям. Сайт яшчэ малады, кантэнт толькі ствараецца, але
з часам, спадзяемся, у рубрыках сайта вы зможаце адшукаць багата
адпаведнага матэрыялу.
Калі вы маеце нейкае дачыненне да вёскі (нарадзіліся тут, ці тут
нарадзіліся вашы продкі, жылі ці жывяце у Кулянах і інш.), вы маеце
магчымасць прымаць пасільны ўдзел у напаўненні сайта матэрыяламі —
успамінамі, фотаздымкамі, аудыё- і відыёзапісамі, сваімі вершамі
ці замалёўкамі і г.д. Раскажыце пра сваю радню, сваіх продкаў,
апублікуйце на сайце іх фота. Для гэтага вам трэба ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА на
сайце і весці свой блог. Можаце проста дасылаць свае матэрыялы
адміністратару сайта на адрас: mail@statut.by
Тых, хто не можа ці не хоча мець рэгістрацыі на сайце, просім пакідаць свае водгукі ТУТ.
Загадзя дзякуем!
РАЗАМ МЫ НАПІШАМ ГІСТОРЫЮ НАШЫХ КУЛЯН!