Ой, міленькі мой, што ж мы нарабілі –
Што было ў каморы, то мы ўсё прапілі!
Ты піў і я піла, ты казаў, а я насіла
І ўсё на гарэлку!
Было ў нас ў каморы жыта –
Ты мне сказаў нясці да жыда.
Ты піў і я піла, ты казаў, а я насіла
І ўсё на гарэлку!
Была ў нас ў каморы грэчка –
Ты мне сказаў нясці да Гэршка.
Ты піў і я піла, ты казаў, а я насіла
І ўсё на гарэлку!
Было ў нас яшчэ пуд солі –
Ты мне сказаў нясці да Сроля!
Ты піў і я піла, ты казаў, а я насіла
І ўсё на гарэлку!
Было ў нас ў каморы сало –
Ды мне сказаў нясці да Сары!
Ты піў і я піла, ты казаў, а я насіла
І ўсё на гарэлку!
Ой, міленькі мой, што ж мы нарабілі –
Што было ў каморы, то мы ўсё прапілі!
Ты піў і я піла, ты казаў, а я насіла
І ўсё на гарэлку!
Запісана ў 1992 годзе ад Клаўдзіі Андрэеўны Калач (1920 г.н.), в. Куляны, Пружанскі раён Брэсцкай вобл.