Ой, даўно-даўно я ў брата была,
Да ўжо тая дарожанька чабром зарасла.
Чабром зарасла, лісцем запала,
Чырвонаю калінаю панавісала.
Я да брата іду – чабор патапчу,
Чырвоную каліначку на бок пахілю.
Ў брата пьюць-ядуць, мяне не завуць,
Ой пайду на вулачку, зайграю у дудачку –
Ці ж не пазавуць?
Дзеля чужых мёд, дзеля сваіх квас.
Частуй, частуй, мой браценько, бо я госць у вас.
Не ўчора была і не заўтра буду,
Частуй, частуй, мой браценько, бо пазабуду.
Запісана ў 1992 годзе ад Марыі Андрэеўны Сяргеевай 1910 году нараджэння ў вёсцы Куляны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці