Мітрапаліт Павел: «Устрымайцеся ад наведвання храма, не хадзіце на могілкі на Вялікдзень і Радаўніцу»

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел паведаміў на прэс-канферэнцыі, што БПЦ пачула заклік патрыярха Кірыла ўстрымацца ад наведвання храмаў у гэты складаны перыяд пандэміі каранавірусу ў сьвеце.

 

«Я заклікаю зразумець патрыярха і ўстрымацца ад наведвання храмаў. Бо вірус перадацца невядомымі шляхамі. Кажуць, што ў храме — благадаць. Благадаць Святога Духа не адмяняе законаў прыроды. Сябры, устрымайцеся ад наведваньня храма. Калі прыходзіце — захоўвайце дыстанцыю», — параіў мітрапаліт Павел.

«Я пачуў выказванне Аляксандра Лукашэнкі, што храмы закрываць ня будуць. Так, там будуць богаслужэнні. Але я яшчэ раз заклікаю: ўстрымайцеся, пабудзьце дома! Маліцеся дома», — заклікаў мітрапаліт Павел.

Асьвячэньне сьвяточных страў абудзецца, але на вуліцы. «Але для нас гэта другасная справа», — кажа мітрапаліт Павел.

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы згадаў савецкую традыцыю, калі не было магчымасьці пайсьці ў храм, людзі ішлі на Радаўніцу на могілкі. Але традыцыя ісці ў Вялікдзень на могілкі — не праваслаўная: «Я хацеў бы заклікаць вас устрымацца. Паверце, Госпад чуе нашы малітвы. Таму лепш і на Вялікдзень, і на Радаўніцу памаліцца дома. Бог вас пачуе».

На пытанне, чаму нельга закрыць храмы наагул, многія краіны ж пайшлі на гэта, мітрапаліт Павел адказаў:

«У нас не такая напружаная сітуацыя, як у іншых краінах. Крамы ж працуюць. Храмаў мы закрываць ня будзем. Але заклікаем вас не хадзіць туды. Так што храмы закрывацца ня будуць, богаслужэньні там будуць працягвацца».

 

Паводле Радыё Свабода.

 

Добавить комментарий