Левась аб’явіўсё

Іду ўчора ранкам з Паплаўкі, нясу яблыкі, яшчэ тут каля Рыбаковых, адно гляжу — з-за гары высоўваецца нечыя постаць і сунецца мне насустрач, шоргаючы нагамі па тым, што засталося ад армянскага асфальту. Што за халера?!. Хто гэто можа быць?.. Там жа і людзей тых паўтара чалавека на ўсё сяло. Няўжо Левась?.. Здаецца ён. Столькі часу ні слыху, ні дыху, нават не ведалі, ці жывы, і на табе!

Збліжаемся каля Варшаўскіх — такі Левась! Кажу:

— Лявон, няўжо ты?!. Адкуль ты ўзяўсё?!. Дзе ж цябе столькі насіло?!.

Скрывіўся, галаву схіліў, вочы хавае… ніто ўсміхнуцца хоча, ніто заплакаць…

— Ай, Сашка, дзе адно ні быў: і пад Оршаю, і пад Мінскам, і ў Мінску…

— І колькі цябе не было?

— Паўтара года.

— А калі ты прыехаў?

— Прыехаў… Прыйшоў! У пятніцу вечарам. У хаці ўсё пакралі, усё расцягнулі, кубка німа, каб вады папіць… Пайшоў да Стальмаха, а той ляжыць ужэ, ні ўстае.. Іду ось да цёткі Мані… Можа зайду патом да вас…

Зайшоў.

Расказваў, што некіх кароў пасвіў і пад Воршаю, і пад Мінскам… І дзе адно ні быў, і чаго адно ні зведаў… Як у той прымаўцы: пабыла Хімка ў лядах, пабачыла працы.

Пытаямся:

— А штраф табе за што выпісалі? За якія парушэнні правілаў дарожнага руху? Мы ж тут ужо спрабавалі трохі пра цябе што разведаць, то адно змаглі даведацца, што недзе ты праштрафіўся. Дзе ты так?

Кажа:

— У Мінску. Захацеў ср…ць, гэдык прыперло, што, думаю, дай перабягу тут дарогу — там некія кусты. Адно ні ўспеў — яны тут як тут… А ваеннік быў з сабою… Ну, і выпісалі…

А цяпер той ваеннік недзе пад Воршаю, будзе некага там прасіць, каб выслалі, а пашпарта ў яго няма даўно, а ў хаце — хоць шаром пакаці, нават пліту выдралі, і от ён вярнуўся на зіму дадому.

Пытаюся:

— Та надоўго ты, Лявон, на пабыўку адно, ці як?

Кажа:

— Пажызнянно…

Добавить комментарий