Жыла ў Кулянах яўрэйка ў міжваенны час (пры паляках). Хата яе стаяла недзе тут паміж Точаным і Вераб’ёвымі. А от як яе звалі, ўжо не помню, то й не буду выдумляць. (далее…)
Архівы катэгорыі: Заходняя Беларусь
Пекары паняволі
Рабіў пышкі з чорнымі ягадамі, як некалі нашыя бабулі рабілі. Ну, не зусім у мяне такія атрымліваюцца, як па праўдзе, але не пра тое цяпер. Гісторыю адну ўспомніў, якую некалі чуў ці то ад бабы Мані, ці то ад бабы Клаўдзі, от ужо добра не помню нават, ад каторае. (далее…)
Дурня трэба навучыць… (16+)
Даўно збіраўся расказаць гэтую смешную гісторыю, што некалі чуў ад бабы Клаўдзі, як жыла ў мяне. Гісторыя даўняя, было яно недзе за польскім часам, і ці можа сёння хто нават з самых старых згадаць гэта, невядома. (далее…)
Яшчэ раз пра Сяргеевых, якія былі Сяргеямі
Я ўжо неяк пісаў, і можа нават не адзін раз, аб тым, што мае продкі па маці былі калісьці не Сяргеевымі, а Сяргеямі, і выказваў меркаванне, што прозвішча русіфікавалі ім, як былі ў бежанстве ў Расеі (дарэчы, калі старыя расказвалі некалі пра бежанства, яны менавіта так і казалі — у Расеі). Аднак з гэтым сваім меркаваннем я памыліўся — як паехалі яны ў бежанства Сяргеямі, так і вярнуліся адтуль Сяргеямі. (далее…)
Успаміны Клаўдзіі Андрэеўны Калач (1920 – 2004) аб “польскім часе”
Знарок не прыдумаеш
За польскімі панамі (да прыходу бальшавікоў у 1939 годзе) у кожным мястэчку было мноства розных яўрэйскіх крамак. А ў тых крамках — чаго адно душа пажадае, як у той песні — «ситец и парча». Абы грошы. З гэтым, што праўда, было цяжэй, але цяпер размова не аб тым. (далее…)
Балахоўцы — ад Пінска да Поланску
Я раней пісала, што ў Поланск у 1920-х прыехаў жыць Балаховец (Іван Стаўбунік). Яго адкупіла польская ўлада і надзяліла зямлю непадалёк ад нашай хаты. Мы ня вядаем дакладна, адкуль ён прыехаў, але, мяркуем, нашым чытачам будзе цікавым ніжэй пададзены матэрыял пра змаганні арміі Булак-Балаховіча на Палессі.
Памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
У гэтую пору шмат беларусаў памінаюць продкаў, а таксама ўшаноўваюць тых, хто згінуў ці пацярпеў у машыне сталінскіх рэпрэсіяў – каля 600 тысячаў жыхароў Беларусі. Сярод іх ёсць і нашыя былыя землякі. (далее…)
Паланчакі – хто яны?
Цяжка сустрэць паланчака, які б не ганарыўся сваёй малой радзімай. Поланская зямля займае святое месца ў сэрцах тых, хто тут нарадзіўся ці жыў. Але калі глянуць крыху глыбей, то паланчакі даволі разнастайны народ па свайму паходжанню, і ў кожнай сям ҆і ёсць свая гісторыя пра тое, як іх продкі апынуліся ў Поланску. Канешне, я ня ведаю пра усіх паланчакоў, але памятаю некаторыя аповяды пра нашую сям ҆ю. (далее…)