Архівы катэгорыі: Падзеі

І мяне павіншавалі

Не палічыце, калі ласка, за нясціпласць, але мяне на фэйсбуку сёння так прыгожа павіншаваў з днём нараджэння мой сябар, паэт Аляксей Белы, што хочацца падзяліцца:

 

…А лета надыдзе — махнем у Куляны,
Там ціха, там светла, там глуха…
І ў лесе пад елкай «накрыем паляну»,
І будзем Суміцкага слухаць.
А сёння апошняй лістоты кружэнне…
Алесь, доўгіх год, светлых дзён. З нараджэннем!

Віншуем Наташу Ламанос з днём нараджэння!

Сёння, 14 лістапада, адзначае свой дзень нараджэння Наташа Ламанос (Чак). Шчыра віншуем яе з гэтай нагоды, шлем свае самыя найлепшыя пажаданні: здароўя, шчасця і дабрабыту табе, Наталка, і тваім родным 😉 Няхай цешаць дзеткі сваімі поспехамі! Няхай радуюць блізкія людзі!

Дзякуем, што не забываеш пра свае кулянскія карані і прысутнічаеш на нашым сайце! 

Няхай паспрыяе твайму добраму настрою гэтая прыгожая песня ў выкананні Веранікі Кругловай:

 

Грыша Прэдкаў памёр

Учора, 14 кастрычніка, яшчэ адным кулянцам на Зямлі стала меньш — памёр Грыша Прэдкаў (Рыгор Андрэевіч Прэдка). Адбылося тое ўжо вечарам, то стала вядомай у Кулянах гэтая сумная навіна адно сёння раніцай.

(далее…)

Памерла Райка Мышачкіна

Сёння, у нядзелю 28 верасня, яшчэ адным жыхаром у Кулянах стала меньш — памерла Райка Мышачкіна (Раіса Пятроўна Храпавіцкая, па мужу Царкова). У сакавіку наступнага года ёй споўнілася б 70. Недажыла. (далее…)