Архівы катэгорыі: Падзеі

Увага! Нашу паштовую скрынку, магчыма, узламалі!

Сябры, ёсць падазрэнне, што паштовая скрынка адміністратара сайта admin@kuliany.by была ўзламаная. Калі будзеце атрымліваць з гэтага адрасу якія-небудзь паведамленні, майце на ўвазе, што яны фэйкавыя — у перапіску не ўступайце, не рабіце нічога з таго, што вам там рэкамендуюць ці загадваюць. З адміністратарам сайта kuliany.by можна спісацца па пошце mail@statut.by .

З Новым 2026 годам!

Дарагія землякі!

KULIANY.BY сардэчна віншуюць усіх вас з Новым 2026-ым годам!

Няхай усё дрэннае, усе страты і расчараванні застануцца ў мінулым.

Няхай 2026-ты будзе для ўсіх нас  лепшым, весялейшым за папярэднія. Каб спраўдзіліся ўсе нашыя надзеі!

Міру, здароўя, дабрабыту, шчасця, усяго самага-самага найлепшага вам і вашым блізкім!

І не губляймася! Будзьма разам!

 

Свята вёскі Куляны

Учора, 30 чэрвеня, ў нас у Кулянах Ружанскі сельвыканкам правёў свята вёскі. Выступалі самадзейныя артысты з Пружан, было шмат песень, танцавалі людзі. Гучалі віншаванні старажылам і словы падзякі ветэранам працы ад прадстаўнікоў ААТ «Ружаны Агра». 

А пляцоўкай для свята паслужыў Цукраў надворак — цянёк добры ад таполі, то на такую спёку лепш і не прыдумаеш, камфортна было і артыстам, і гледачам.  далей