Архівы катэгорыі: Нашы людзі

Палец у рот не кладзі

Цётка Аня Войтава за савецкім часам, як ехала ў адпачынак ці на свята якое, часта прывозіла з Мінска каўбасу кшталту дохтарскай. А дохтарская яна там была, ці не, я ўжо не помню. Але была смачная-рассмачная, такое ў Ружанах тады не купіцьмеш, зрэшты, можа, і цяпер гэдык. У вялізных такіх батонах была каўбаса. Як едзе ў адпачынак ці на святы, дык вязе некалькі батонаў. Маці наша была ў спісе «заказчыкаў» таго ласунка, Зося Калядзіная, яшчэ можа хто з радні… (далее…)

Арлёнак

Быў травень 2008-га. Па выхадзе мае кніжкі пра Міхася Забэйду-Суміцкага “Песняй даваў людзям радасць…” землякі прапанавалі зладзіць прэзентацыю гэтага выдання ў Пружанах. Вядома, што з радасцю пагадзіўся: прыемна, калі на малой радзіме шануюць сваіх землякоў (гэта я ў большай ступені адношу да персоны героя кніжкі і зусім трошкі – да персоны яе аўтара). (далее…)

Хароша карціна!

У нашай сям’і як дзеці, так і дарослыя называлі яго дзед Пан. Не казалі: «Схадзі да дзеда Колі», ці «Дзед Коля прыйшоў». Тым больш не ўжывалася ні пры якай нагодзе ягонае прозвішча Якута, як, да прыкладу, іншых суседзяў: Жур ці Сінкавец — гэтых усё жыццё толькі па прозвішчы і называлі. А ён — проста дзед Пан. Мянушка гэтая, Пан, калі я не памыляюся, засталася яму яшчэ ад бацькі.  (далее…)

Інфляцыя, сэр…

Гэтая анекдатычная гісторыя, цалкам вартая сюжэта камедыйнага фільма, адбылася гадоў можа з дзесяць таму, калі не больш. Але гэта было, ужо як Бальшавік Міша прыбіўся ў прымы да Ліды Хітравае. А тае Ліды ўжо другі год няма на свеце, а Мішы то мо гадоў з пяць — сем няма. І яшчэ адзін галоўны герой гэтае гісторыі — Іван Стаўбунік — гэтаксама спачывае ўжо не першы год… То от і лічэця самыя, калі яно магло быць… (далее…)

Усе смяюцца, і я смяюсё

Калі ўжо загаварыў пра свайго прадзеда МІкалая Гімбара ды пра ягоныя «вясёлыя» гены, што перадаліся наступным пакаленням, то не магу не ўзгадаць і дзеда свайго Антося, з якім гэтаксама, па сведчанні сучаснікаў, засумаваць нікому не даводзілася. (далее…)

І яешні напёк, і дрыгвы наварыў…

Пра свайго прадзеда Гімбара (Мікалая Фёдаравіча Горбача), якога ў канцы чэрвеня 1944 года разам з яшчэ трынадцаццю кулянцамі расстралялі немцы, я ведаю зусім мала. З чатырох маіх прадзедаў ён адзіны, чыйго нават партрэта ці фотаздымка не давялося мне пабачыць. (далее…)

Павел Пракапеня. Артыст з Божае ласкі

Займаючыся шмат гадоў даследаваннем жыцця і творчасці спевака Міхася Забэйды-Суміцкага, я неаднойчы сустракаў імя баса-барытона Паўла Пракапені. Прызнацца, да пэўнага часу не звяртаў на гэтае імя асаблівай увагі, пакуль не высветлілася, што Пракапеня — гэтаксакма мой зямляк, з Ружаншчыны, нарадзіўся ў вёсцы Заполле. (далее…)