У сваім архіве маю такі во фатаздымак жанчыны. Шыльдачка ўверсе кажа, што гэта фота з нямецкага пашпарту часоў акупацыі, а значыць зробленае яно недзе ў перыяд 1941-1944 гг. З фотаархіву каторай бабулі яно да мяне трапіла, ужо не помню, таму калі гэта і сваячка мая якая, то нават не ведаю, па каторай лініі. І наўрад ці хто ўжо зможа пазнаць. Хутчэй за ўсё гэтая жанчына так і застанецца для мяне незнаёмкай.



