Архівы катэгорыі: Нашы людзі

Партызаны, партызаны…

Знайшоў цікавую фотку ў сваіх архівах. Кулянскія дзядзькі на вайсковых зборах, тады таксама забіралі ў так званыя «партызаны».  Недзе прыблізна, мяркую, каля 1960 году. Першы злева — Коля Мароз (Шэцька), другі каля яго Валодзя Кацаў (Храпавіцкі), першы зправа — Міша Варшаўскі (Качан), а другі зправа — мой дзед Антось Гімбар (Горбач Антон Мікалаевіч). Мо і яшчэ хто з тых двух кулянцы, не ведаю, не пазнаю.

Павел Пракапеня ў фільме «Шатландская мазурка»

Я некалі пісаў аб тым, што наш зямляк — ураджэнец вёскі Заполле, вядомы калісьці оперны і эстрадны спявак Павел Пракапеня ў 1943 г. здымаўся ў фільме «Шатландская мазурка». Гэты фільм рабіўся на замову Польскага ўраду, што знаходзіўся на эміграцыі ў Лондане, і меў на мэце паляпшэнне ўзаемаадносін паміж шатландскай супольнасцю і польскай арміяй, якая ў той час дыслацыравалася ў Шатландыі. У фільме паказаны польскія салдаты, рэканструіравана сцэна атрымання імі пошты, ёсць пастановачныя сцэны сустрэчы палякаў і шатландцаў у сельскай мясцовасці, рамантычныя ўзаемаадносіны вайскоўцаў з мясцовымі дзяўчатамі. Дык вось, гэты фільм можна паглядзець на YouTube, Пракапеня выконвае там песню «Hej, ty Wisło, modra rzeko», спевака паказваюць з 7.10 па 7.22 хв.

далей

125 гадоў з дня нараджэння Міхася Забэйда-Суміцкага

Сёлета спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння спевака-тэнара Міхася Забэйд-Суміцкага, якога некалі параўноўвалі з Энрыка Каруза, Ціта Скіпам, Леанідам Собінавым, іншымі славутымі мэтрамі опернага майстэрства. У свой час ягоны голас заварожваў мільёны сэрцаў у Еўропе, Азіі, Амерыцы.

Sumicki

далей

Кулянцы — яны і на Пскоўшчыне кулянцы

Паважаю кулянцаў, якія застаюцца кулянцамі, куды б іх жыццё ні закінула. Як вось цётка Соня Букішава (Калачова). Пагялядзеце. Як і не выязджала з Кулян.

 

Міхась Забэйда-Суміцкі і Павел Пракапеня: землякі, антыподы, сапернікі

Адразу за Ружанамі ў накірунку Гародні ёсць ростань: налева – Ваўкавыск, направа – Зэльва. Далей у ваўкавыскім напрамку першая вёска Шэйпічы – радзіма калісьці знакамітага на ўсю Еўропу опернага спевака Міхася Забэйды-Суміцкага. А ў зэльвенскім напрамку першая вёска будзе Заполле – радзіма  другога не менш славутага рыхтык у тым самым часе опернага спевака Паўла Пракапені. далей

Трэба твайго квасу папіць…

У нашае бабы Мані Калачыхі заўсёды стаяў на стале хлебны квас у трохлітровіку. Рэцэпт быў не мудроны: хлебныя скарынкі, вада, цукар — вось і ўсе, як сёння сказалі б, інгрэдыенты. Квас адпівалі — далівалі вады, падсыпалі цукру, пастаіць трохі, дый зноў табе квас. Баба Клаўдзя нейкі час гэтаксама яго ставіла, яле ж яна на ўсім «эканомічыла» (яе выраз), бо была скупаватая, як у нас у Кулянах сказалі б, зазроная, цукру шкадавала ў той квас, то ён у яе быў дзікаваты, ніхто яго не любіў. А бабін Манін быў смачны, мягенькі, хоць іншы раз, як п’еш са слоіка, то ў нос дасць добра сваім спецыфічным водарам. далей

Сёння маёй бабе Клаўдзі было б 100 гадоў

Нарадзілася наша Клаўдзя Андрэеўна Калач рыхтык у гэты дзень, 20 сакавіка, 1920 г.  у Разанскай губерні, дзе сям’я была ў бежанстве. Пражыла 84 гады, пяць апошніх — у мяне, бо сляпой трэба было дажываць свой век, навобмацак хадзіць.

А так лёс пакідаў па свеце, іншы раз, як стане ўспамінаць: «У Германіі была, у Расеі была. І дзе я адно ні была — хіба ў воўчуй сраццы…  У Мінску жыла, і прыпіска была мінская, та не, некае халеры паперло ў гэтыя Куляны, каб яны праваліліся… А цяпер яшчэ трэба ў Баранавічах сядзець на этажах…».

Артыска была, спяваць надта любіла. Каб пры лепшым раскладзе лёсу, можа і патрапіла б хоць у калектыў які творчы. Але колькі такіх артыстак і артыстаў было адно ў Кулянах!..