Архівы катэгорыі: Наша спадчына
Гуркі
Успомнілася нешта. Як баба Клаўдзя жыла ў мяне, неяк аднаго разу купілі мы гуркоў свежых. Памыў гурка, нясу ёй: «Бабо, можа гурка будзяця есці?». «Ааа, — кажа, — чаму не? Давай, згрызу». Грызе і апавёдвае.
(далее…)
«Саксоніць» — ці казалі так вашыя родныя?
Бывала, ляжалі мы вечарам у ложках у поланскай хаце. Цёмна на двары, і цёмна ў хаце. Павейкі цяжкія, хочацца спаць, і ты ўжо толькі напалову ў гэтым свеце. Толькі мой малодшы брат усё распавядае пра нешта. А спаць так хочацца, што словы нават балюча чуць. І тады баба Маня казала:
— Юра, годзе саксоніць, спі давай.
Памятаю гэтае слова «саксоніць», якое быццам бы значыць размаўляць праз сон ці перад сном, але я яго больш анідзе ня чула. Ці казалі так вашыя родныя?
Ні па дзевяць, ні па чом…
Гэтае выслоўе, якое на першы погляд можа падацца абсалютна бессэнсоўным, некалі часта ўжывалася ў гутарках сярод нашай радні па Калачах. Як зойдзе якая размова пра кошты, лічбы, падлікі, асабліва калі ў гэтых падліках ці коштах цяжка разабрацца і дайсці да якога толку, то баба Маня мая (Калачыха), бывала, абавязкова падвядзе такую рысу: «Як наша Волька казала, ні па дзевяць, ні па чом». (далее…)
У сваёй хатцы…
Некалі, бывала, старыя вечарам летнім збяруцца на лавачцы ды балэкаюць да цямна, успамінаюць нешта, пераказваюць розныя гісторыі. От, здаецца, каб цяпер — не адыходзіў бы! Адно ўключай дыктафон — кніжкі па тых успамінах ды гісторыйках можна было б пісаць. Памятаю, як адно зайходзіла размова пра перспектыву дажываць старасць у дзяцей, то дзед Мішка наш (Прэдкаў) расказваў заўсёды такую «байку». (далее…)
Ткацкія вырабы ў Поланску
Паланчакі (напэўна, як і кулянцы) некалі надавалі вялікае значэнне ткацтву. Нават пры маёй памяці — збяруцца бабулькі і ці палавікі робяць, ці тканіну якую. (далее…)
Кулянскія мікратапонімы
Мікратапонімы — гэта назвы дробных геаграфічных аб’ектаў пэўнай мясцовасці (выганаў, урочышч, лясоў, балот, палёў і т.п.). Упершыню я заняўся кулянскай мікратапаніміяй гадоў дваццаць таму, калі вучыўся на філфаку — задалі мне такую кантрольную працу па беларускай мове. Перапісаў з дапамогай бабы Мані і бабы Клаўдзі ўсё, што можна было, і добра, што захаваў чарнавік. (далее…)
Та гэдык, Мікалайко? — Та гэдык, Таклюсько…
Бывае ж так, што сустрэліся людзі, перагаварылі нешта ды разышліся. Нічога асаблівага не здарылася, нічога важнага не казалася, ва ўсякім выпадку такога, каб пасля гэтае сустрэчы сто гадоў і больш паўтаралася ды перадавалася з пакаленне ў пакаленне. А яно возьме дый так станецца. (далее…)
Яешня і без хлеба смачна…
Рэдка ўжо можна пачуць гэты выраз, мала хто ўжо можа зразумець яго значэнне, і яшчэ меньш знойдзем тых, хто ведае, з чаго яно пайшло… А каб ведаць сэнс гэтага выразу, то трэба ведаць менавіта саму гісторыю яго ўзнікнення. (далее…)