Архівы катэгорыі: Наша спадчына

За дождж

Якуб Колас

 

Ну ж была вясна сухая –

Люд такой не памятаў!

Як уляжа, як зайграе,

Дык канца сабе не мае

Сухавей, каб ён прапаў!

Так і дудзіць, так і дудзіць

Ад усходу да цямна,

Проста вушы намарудзіць

Ды пяскі ў палях абудзіць, —

Ну ж вясна была, вясна! (далее…)

Каша з насеннем

Пачаўся Вялікі пост, і сёння я хачу ўзгадаць яшчэ адну посную страву, водар якое з дзяцінства знаёмы, думаю, не аднаму мне, але і многім маім землякам-кулянцам. Гэта каша з насеннем.

 

(далее…)

Та тацейка, та татаёны… Або падкалотка

Вячэраў во, ды нешта збегла на памяць, як казала некалі адно кулянскае дзіця. А хто, я ўжо не ўспомню. Але што не з маіх равеснікаў, то напэўна. Бо чуў гэты выраз ад сваіх бацькоў часта з самага ранняга дзяцінства. (далее…)

Крамарка

Часам здзіўляе, як сучасная беларускамоўная грамада вышуквае арыгінальныя слоўцы, каб было па-беларуску. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што ў рэдкіх выпадках атрымліваецца даволі ўдала, але іншы раз — самае сапраўднае вычварэнства. І калі яшчэ такія эксперыменты ставяцца з неалагізмамі, то можна лёгка дараваць: мова — жывая з’ява, яна прыме тое, што ёй пасуе, што добра кладзецца на яе фанетычныя, арфаэпічныя нормы, а непатрэбнае ёй адкіне як чужароднае. Але калі беларускамоўныя «дзеці асфальту», з тых, што ўжо не мелі па вёсках бабуль, а з нацыянальнай літаратурнай класікай знаёмыя толькі на ўзроўні школьнай праграмы, пачынаюць «прыдумваць ровар», робіцца крыўдна за мову і за яе першастваральніка. (далее…)

Журналісты непісьменныя ці проста невукі?

На беларускамоўных інтэрнэт-рэсурсах у розных інфармацыйных матэрыялах даволі часта трапляе слова «непісьменны» як адпаведнік расейскага «неграмотный». Вось і сёння чытаю, як беларускамоўны юрыст абураецца адказам адной чыноўніцы на ягоны зварот: «Гэты адказ абсалютна непісьменны з юрыдычнага пункту гледжання…». Хм, напісаны на паперы адказ — непісьменны… Абы што… Ніколі не пагаджуся з такой логікай ні як юрыст, ні як філолаг. Але галоўнае, як чалавек, што нарадзіўся і вырас у вёсцы. (далее…)

Мова Поланска — старажытная мова маіх продкаў

Мая беларуская мова прыйшла да мяне перш за ўсё з Поланска, хаця я таксама мела магчымасць чуць і палескі дыялект. Я памятаю прабабку Аксеню, што размаўляла са мной па-беларуску. Памятаю прадзеда, які клікаў мяне менавіта Воляй. У дзяцінстве я думала, што, калі вырасту, то мяне будуць клікаць Волька, як і іншых бабулек у нашым Поланску. (далее…)