Архівы катэгорыі: Кухня

Аўсяны кісель

Пры сённяшнім асартыменце прадуктаў у крамах, калі круглы год даступныя свежыя садавіна і гародніна, прадаюцца ў выглядзе паўфабрыкатаў вегетарыянскія катлеты і нават посны маянэз, што ні кажэце, а для тых, хто трымаецца пастоў, вялікае праблемы з ежай няма. Нашы продкі некалі такога выбару не мелі, іх рацыён быў куды скуднейшы і ў звычайны час, а тым больш у пост. Не ведаю, як дзе, а ў нас у Кулянах адной з самых частых страў пад час посту быў аўсяны кісель. (далее…)

Каша з насеннем

Пачаўся Вялікі пост, і сёння я хачу ўзгадаць яшчэ адну посную страву, водар якое з дзяцінства знаёмы, думаю, не аднаму мне, але і многім маім землякам-кулянцам. Гэта каша з насеннем.

 

(далее…)

Та тацейка, та татаёны… Або падкалотка

Вячэраў во, ды нешта збегла на памяць, як казала некалі адно кулянскае дзіця. А хто, я ўжо не ўспомню. Але што не з маіх равеснікаў, то напэўна. Бо чуў гэты выраз ад сваіх бацькоў часта з самага ранняга дзяцінства. (далее…)