Архівы катэгорыі: Чаму так кажуць?

І што за бяда, што п’ецца вада

Бацька наш неяк расказваў такую «байку». У аднаго мужыка ды была надта хітрая жонка. Як ставіць у печ варыцца які крупнік ці капусту, дык укіне туды кавалак добры скваркі.  А перад тым, як падаваць на стол, дастане яе, з’есць цішком, а мужыку аднаго таго крупніку, ці чаго там, налье. (далее…)

Ні па дзевяць, ні па чом…

Гэтае выслоўе, якое на першы погляд можа падацца абсалютна бессэнсоўным, некалі часта ўжывалася ў гутарках сярод нашай радні па Калачах. Як зойдзе якая размова пра кошты, лічбы, падлікі, асабліва калі ў гэтых падліках ці коштах цяжка разабрацца і дайсці да якога толку, то баба Маня мая (Калачыха), бывала, абавязкова падвядзе такую рысу: «Як наша Волька казала, ні па дзевяць, ні па чом». (далее…)

У сваёй хатцы…

Некалі, бывала, старыя вечарам летнім збяруцца на лавачцы ды балэкаюць да цямна, успамінаюць нешта, пераказваюць розныя гісторыі. От, здаецца, каб цяпер — не адыходзіў бы! Адно ўключай дыктафон — кніжкі па тых  успамінах ды гісторыйках можна было б пісаць. Памятаю, як адно зайходзіла размова пра перспектыву дажываць старасць у дзяцей, то дзед Мішка наш (Прэдкаў) расказваў заўсёды такую «байку». (далее…)

Та гэдык, Мікалайко? — Та гэдык, Таклюсько…

Бывае ж так, што сустрэліся людзі, перагаварылі нешта ды разышліся. Нічога асаблівага не здарылася, нічога важнага не казалася, ва ўсякім выпадку такога, каб пасля гэтае сустрэчы сто гадоў і больш паўтаралася ды перадавалася з пакаленне ў пакаленне. А яно возьме дый так станецца. (далее…)

Яешня і без хлеба смачна…

Рэдка ўжо можна пачуць гэты выраз, мала хто ўжо можа зразумець яго значэнне, і яшчэ меньш знойдзем тых, хто ведае, з чаго яно пайшло… А каб ведаць сэнс гэтага выразу, то трэба ведаць менавіта саму гісторыю яго ўзнікнення. (далее…)

Прапаў, як кампора

Гэты выраз усе мы чулі вельмі часта з ранняга дзяцінства, асабліва ад старых. Калі нешта паклалі, а пасля шукаюць і не могуць знайсці, кажуць: “Прапаў (прапала), як кампора…”. Не ведаю, як вам, а мне, памятаю, малому, гэтае слова заўсёды падавалася смешным, і было дужа цікава, што гэта за кампора такая, што яе так часта ўзгадваюць, як бы гэта на яе паглядзець…

(далее…)

Што за мара?..

Так у нас заўсёды казалі пры сутыкненні з нечым незразумелым, альбо калі нешта ў працы не атрымлівалася, ня ладзілася штосці. Вось робіць нешта чалавек, і здаецца, што ўсё правільна робіць, а вынік раптам зусім не той, што чакаўся, альбо ніякага выніку. І чалавек, чухаючы патыліцу, недаўменна , а то і з горыччу ці злосцю, вымаўляе: ну, што за мара?!.. (далее…)

Кадук яго ведае…

Гэты выраз быў некалі даволі распаўсюджаным у нашых продкаў, напэўна і вы яго няраз чулі ад старых. Сёння яго рэдка пачуеш, бо выцеснена рускім брыдкаслоўем на “Х..”, якое без кроплі сораму ўжываецца што старымі, што малымі, дзе трэба, дзе не трэба. (далее…)