На асеннія Дзяды на могілкі не хадзілі – ішлі ў цэркаў і давалі за ўпакой, прыпаміналі ўсіх памёршых родзічаў. А на вечар рабілі багату вячэру. На Дзяды заўсёды рэзалі бараноў.
Архівы катэгорыі: Абрады
Вялікдзень
Праходзіць мясаед, пачынаяцца Вялікі пост. Сем тыдняў усе людзі посцілі, хадзілі ў цэркаў спавядацца. (далее…)
Коляды
Было тры Каляды: пераша — Ражаство Хрыстово, другая — Новы год (Шчодры) і трэця Каляда — Крашчэннё.
За дождж
Якуб Колас
Ну ж была вясна сухая –
Люд такой не памятаў!
Як уляжа, як зайграе,
Дык канца сабе не мае
Сухавей, каб ён прапаў!
Так і дудзіць, так і дудзіць
Ад усходу да цямна,
Проста вушы намарудзіць
Ды пяскі ў палях абудзіць, —
Ну ж вясна была, вясна! (далее…)
Ткацкія вырабы ў Поланску
Паланчакі (напэўна, як і кулянцы) некалі надавалі вялікае значэнне ткацтву. Нават пры маёй памяці — збяруцца бабулькі і ці палавікі робяць, ці тканіну якую. (далее…)