Архівы катэгорыі: Наша спадчына

Махарай і стапарч

Мова кулянцаў некалі была багатай на розныя, часам даволі цікавыя, дыялектныя слоўцы, якія цяпер рэдка пачуеш (хіба ад самых старых). Узгадаліся во мне два такіх словы, хоць і блізкія па значэнні, аднак з розным сэнсам. (далее…)

Пазнаў па мове

Пішуць, што на 88-м годзе жыцця памёр Алесь Каўрус, беларускі мовазнаўца. Выкладаў у мяне на філфаку стылістыку беларускай мовы. Быў звязаны з нашымі мясцінамі. Гэта пра яго я пісаў: (далее…)

Асеннія Дзяды ў Кулянах

На асеннія Дзяды на могілкі не хадзілі – ішлі ў цэркаў і давалі за ўпакой, прыпаміналі  ўсіх памёршых родзічаў. А на вечар рабілі багату вячэру. На Дзяды заўсёды рэзалі бараноў.

(далее…)

І што за бяда, што п’ецца вада

Бацька наш неяк расказваў такую «байку». У аднаго мужыка ды была надта хітрая жонка. Як ставіць у печ варыцца які крупнік ці капусту, дык укіне туды кавалак добры скваркі.  А перад тым, як падаваць на стол, дастане яе, з’есць цішком, а мужыку аднаго таго крупніку, ці чаго там, налье. (далее…)

Прадзедава загадка

Апавядалі старыя людзі, што прадзед мой Андрэй Калач, некалі задаваў кулянцам адну цікавую загадку. Я думаў, што ўжо напісаў даўно пра гэта тут на сайце, адно ж не знахожу.  (далее…)

Аўсяны кісель

Пры сённяшнім асартыменце прадуктаў у крамах, калі круглы год даступныя свежыя садавіна і гародніна, прадаюцца ў выглядзе паўфабрыкатаў вегетарыянскія катлеты і нават посны маянэз, што ні кажэце, а для тых, хто трымаецца пастоў, вялікае праблемы з ежай няма. Нашы продкі некалі такога выбару не мелі, іх рацыён быў куды скуднейшы і ў звычайны час, а тым больш у пост. Не ведаю, як дзе, а ў нас у Кулянах адной з самых частых страў пад час посту быў аўсяны кісель. (далее…)