Архівы катэгорыі: Мы

Кулянскія прозвішчы

Даўно збіраўся зрабіць такое даследаванне кулянскіх прозвішчаў, але ж усё часу не стае. Ну, і вядома, што ўсё самае важнае робіцца ў самы непадыходзячы для гэтага час. Адным словам, пакуль зробім у гэтым накірунку хоць першы крок. Сабраў я ўсе прозвішчы кулянцаў, што сустракаліся мне ў якіх дакументах старых, і што жылі ў Кулянах. Праўда, не чапаў ужо тых, каго нейкім незразумелым ветрам заносіла да нас на пару гадоў пры нашай памяці — хіба скажаш, што яны кулянцы? А свой спіс я рабіў і праўда па такім прынцыпе, што пра гэтых людзей маглі сказаць: о, глянь, куляняц!  Вельмі прашу не крыўдаваць, калі забыўся каго. Падкажэце і адразу дабаўлю. (далее…)

Аб праекце

Сайт www.kuliany.by прысвечаны вёсцы Куляны Пружанскага раёна Брэсцкай
вобласці,  яе  гісторыі,  традыцыям,  мове, іншай духоўнай спадчыне, а
таксама  яе  людзям.  Сайт яшчэ малады, кантэнт толькі ствараецца, але
з часам, спадзяемся, у  рубрыках  сайта  вы зможаце  адшукаць  багата
адпаведнага матэрыялу.
Калі  вы  маеце  нейкае  дачыненне  да  вёскі (нарадзіліся тут, ці тут
нарадзіліся  вашы  продкі,  жылі ці жывяце у Кулянах і інш.), вы маеце
магчымасць  прымаць  пасільны  ўдзел  у напаўненні сайта матэрыяламі —
успамінамі, фотаздымкамі, аудыё- і відыёзапісамі, сваімі вершамі
ці  замалёўкамі  і  г.д.  Раскажыце  пра  сваю  радню,  сваіх продкаў,
апублікуйце  на сайце іх фота. Для гэтага вам трэба ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА на
сайце  і  весці  свой  блог.  Можаце  проста  дасылаць  свае матэрыялы
адміністратару сайта на адрас: admin@kuliany.by

Тых, хто не можа ці не хоча мець рэгістрацыі на сайце, просім пакідаць свае водгукі ТУТ.

Загадзя дзякуем!

РАЗАМ МЫ НАПІШАМ ГІСТОРЫЮ НАШЫХ КУЛЯН!