Дырэктар ААТ «Ружаны-Агра» затрыманы пад час атрымання хабару

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі выяўлена і спынена злачынная дзейнасць дырэктара ААТ «Ружаны-Агра» 

Як паведамляе прэс-служба КДБ, пры атрыманні 25 тысяч долараў ЗША ў якасці часткі незаконнага грашовага ўзнагароджання за спрыяльнае вырашэнне пытання па набыцці па завышаным кошце ва ўласнасць ААТ аб’екта нерухомасці, што належыць адной з камерцыйных структур Гродзенскай вобласці, кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства затрыманы з доказамі злачынства. Агульная сума так званага адкату складала 50 тысяч долараў ЗША.

Падчас вобыску па месцы жыхарства службовай асобы знойдзены і канфіскаваны 232 тысячы долараў ЗША і 10 тысяч еўра.

Непасрэдна пры перадачы грошай быў затрыманы пасрэднік, а хутка і той, хто даваў хабар — заснавальнік фірмы, якая прадавала аб’ект нерухомасці.

У дачыненні да затрыманых упраўленнем КДБ па Брэсцкай вобласці распачата справа па прыкметах саставу злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам выкарыстання службовых паўнамоцтваў) і ч. 3. арт. 430 КК (атрыманне хабару службовай асобай, якая займае адказную пасаду, у асабліва буйным памеры).

Да затрыманых прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

 

БелаПАН

Добавить комментарий