Дакументы вайны

Прадстаўляю вашай увазе падборку дакументаў ваеннай пары, што захаваліся ў маім сямейным архіве. Пашукайце і вы ў старых куфэрках, можа што знойдзеце і падзеліцеся. Апублікуем ахвотна.

 

1 2-а

Нямецкі пашпарт майго прадзеда Андрэя Мікалаевіча Калача (1890 — 1965).

 

3 4

Нямецкі пашпарт маёй прабабулі Аўдоцці Іванаўны Калач, у дзявоцтве Пракаповіч (1891 — 1974). Была непісьменнай, таму замест подпісу наставіла крыжыкаў.

 

5

Такое вось пасведчанне аб шлюбе: «23.06.1942. Гэтым запэўніваю, што жыхар вёскі Куляны Аляксандр Андрэеў Калач, 1914 г.н., сёння аб’явіў аб сваім жаданні ўзяць законны шлюб з жыхаркай вёскі Поланск Марыяй Аляксееўнай Мулярчык, 1919 г.н….. Іван Наўроцкі. Пробашч».

 

6

Даведка выдадзена грамадзянцы Калач Марыі Аляксееўне, жыхарцы вёскі Куляны Поланскага с/с Ружанскага раёна аб тым, што яна сапраўды з’яўляецца жонкай чырвонаармейца. Адпусціце для яе зрабіць нарыхтоўку дроў. 02.01.1945, Старшыня с/с Поланск Якута.

 

78

Канверт ліста з фронту ад Аляксандра Калача свайму бацьку Андрэю Калачу. Сам ліст не захаваўся. Не вярнуўся з фронту і яго аўтар.

 

9

Даведка выдадзеная Калачу Андрэю Мікалаевічу, жыхару вёскі Куляны Поланскага с/с Ружанскага р-на аб тым. што ён здаў шэрць на дзяржпастаўку, разлічыўся. Старшыня с/с Якута.

 

10

Даведка, выдадзеная майму дзеду Мікалаю Рыгоравічу Сяргееву (1906 — 1956) аб яго знаходжанні ў шпіталі ў красавіку-траўні 1945 г. з раненнем.

 

Добавить комментарий