Дабрасельцы – радзіма прэзідэнта БНР

Пісьменнік Сяргей ЧЫГРЫН для нашага сайта ласкава прадставіў свой артыкул пра Васіля Захарку:

У вёсцы Дабрасельцы Зэльвенскага раёна не быў ужо 6 гадоў. Так хутка бяжыць час, што здаецца зусім нядаўна наведваў гэту далёкую зэльвенскую вёску. Напярэдадні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі вырашыў зноў завітаць у Дабрасельцы, дзе нарадзіўся і пэўны час жыў актыўны палітычны дзеяч ў перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці, чацвёрты прэзідэнт Беларускай Народнай Рэспублікі Васіль Іванавіч Захарка (1877-1943).

Васіль Захарка

Далей

Хрыстос уваскрос!

 

Хрыстос уваскрос!
І свет прачнуўся
Вясной на голлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос з крыві і болю,
Каб светач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
Васкрос Ён, брацці, і для нас.
Так будзем помніць мы ў кайданах,
Падняўшы сэрцы ўгару,
Што так, як Бог ускрыжаваны,
Уваскрэсне наша Беларусь!

Ларыса ГЕНІЮШ, 1954 г.

Каша з насеннем

Пачаўся Вялікі пост, і сёння я хачу ўзгадаць яшчэ адну посную страву, водар якое з дзяцінства знаёмы, думаю, не аднаму мне, але і многім маім землякам-кулянцам. Гэта каша з насеннем.

 

Далей

Памерла баба Ядзя

Паведамілі, што памерла сёння баба Ядзя — Ядвіга Фамінічна Панасік (у дзявоцтве Місура). Наша кулянская даўгажыхарка — калі не памыляюся, то ўвесну адзначала б 95. Апошняя з маіх дарагіх паплавоўскіх бабулек, сябровак мае бабы Мані, сярод якіх прайшло маё дзяцінства. Далей

Та тацейка, та татаёны… Або падкалотка

Вячэраў во, ды нешта збегла на памяць, як казала некалі адно кулянскае дзіця. А хто, я ўжо не ўспомню. Але што не з маіх равеснікаў, то напэўна. Бо чуў гэты выраз ад сваіх бацькоў часта з самага ранняга дзяцінства. Далей