— Ой, у полі жыто напалам з травою.
Ці будзяш журыцца, маменько, за мною.
— Жалко, доню, жалко, аж сардэнько вяне.
А хто ж мяне, доню, да смерці дагляне?
— Пакідаю, матко, на меньшаго брата,
Не будзе вясёла вам без мяне хата.
Не будзе вясёла вам без мяне хата,
Не будуць хадзіці хлопцы і дзяўчата.
Запісана ў 1992 годзе ад Марыі Андрэеўны Сяргеевай 1910 г. н. ў вёсцы Куляны Пружанскага раёна Брэсцкай вобл.