Рэвізская сказка ад 1816 г. аб жыхарах вёскі Куляны — скан

Абяцаў некалькі месяцаў таму выкласці сканы рэвізскай сказкі аб нашых далёкіх продках, што жылі ў Кулянах аж у 1816 годзе, — выконваю. Знаёмцеся са свімі прапрапрадзедамі і прапрапрабабулямі 🙂 Арыгінал, нагадаю, захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве ў г. Гродна (ф. 24. воп. 7. спр. 467, арк. 117 — 122). Прама з чытальнай залы архіва раблю публікацыю, бо некаторыя, я так мяркую, ужо зачакаліся. Далей

Рэвізскія сказкі ад 1816 г. аб жыхарах Кулян і вакольных вёсак

Рэвізскія сказкі — гэта пайменныя спісы насельніцтва пэўнага населеннага пункта або маёнтка ў Расійскай імперыі 18-19 стагоддзяў, якія змяшчалі звесткі пра колькасць, геаграфічнае размяшчэнне, саслоўны і нацыянальны склад насельніцтва, а таксама ўзрост і сямейнае становішча. Свайго роду, гэткі перапіс насельніцтва быў. Рабілася гэта ў мэтах уліку плацельшчыкаў падушнага падатку. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна (ф. 24, воп. 7, с. 467) захоўваюцца рэвізскія сказкі ад 11 сакавіка 1816 г. аб жыхарах Кулянаў (арк. 118 — 122) і бліжэйшых вёсак. Далей

Пошукавая сістэма «Дапаможнік» — база для пошуку продкаў

Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі (БелНДЦЭД) выклаў у адкрыты доступ пошукавую сістэму «Дапаможнік», якая разлічана на тых, хто вядзе пошук продкаў, што жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.  Пошукавая сістэма дапаможа такую інфармацыю знайсці ці ўдакладніць.
Далей

Даведка аб зямельным і маёмасным становішчы гаспадароў вёскі Уласавічы ад 14 снежня 1906 г.

Нарэшце дайшлі рукі апублікаваць даведку аб зямельным і маёмасным стане гаспадароў вёскі Уласавічы ад 1906 году. Зноў жа, хачу загадзя звярнуць вашу ўвагу, як шмат тады было агульных прозвішчаў у кулянцаў і ўласаўцаў: Храпавіцкія, Вераб’і, Гарбачы, Якуты, Уласкі, Семакі. Аб чым гэта сведчыць, трохі пазней будзем рабіць высновы, а сёння проста інфармацыя да ведама. Далей

Даведка аб зямельным і маёмасным становішчы гаспадароў вёскі Поланск ад 14 снежня 1906 г.

Я ўжо публікаваў такую даведку пра кулянцаў, дык вырашыў заказаць у архіве копію ды апублікаваць тую ж інфармацыю і аб паланчаках. Тым болей, што яна будзе цікавай не толькі паланчакам, але і кулянцам — вельмі шмат на той час было ў нас агульных прозвішчаў, як вы заўважыце: Прэдкі, Гарбачы на той час жылі ў Поланску, Сапкі, Храпавіцкія, Качаны, Вераб’і — мы б сказалі, што ўсё кулянскія прозвішчы. Але можаце пераканацца, што гэткія самыя яны былі і палонскія. Трохі пазней такую ж інфармацыю апублікую і пра Уласавічы. Далей

Бітва за Альшанку

Сёння раскажу пра яшчэ адну цікавую «зямельную справу», што давялося адшукаць у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна — «Дело Слонимской уездной землеустроительной комиссии по прошению крестьян сельского общества д.д. Шейпяки и Заполье Ружанской вол. Слонимского уезда Алексея Предки и др. об оказании содействия к покупке земли из им. Ольшанка у землевладельца помещика Сегеня» (ф. 87, воп. 1, с. 54). Далей

За што судзіліся кулянцы напачатку ХХ ст.

Як і абяцаў раней, прадстаўляю вашай увазе яшчэ некалькі судовых спраў па спрэчках кулянцаў, што мелі месца напачатку ХХ стагоддзя, а сёння захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна (ф. 74). Далей

Закатай губу, альбо адна судовая спрэчка стагадовай даўніны

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна ў фондзе № 74 захоўваюцца справы па спрэчках паміж сялянамі, што разглядаліся судамі напачатку XX ст. Такіх спрэчак было нямала, бо вынікалі яны, часцей за ўсё, з прыватнай уласнасці на зямлю, якая па тым часе была, як кажуць, асновай усіх асноў. Таму судзіліся брат з братам, сын з бацькам, дзядзька з пляменнікам і г.д. Кожны дбайны больш-меньш гаспадар жадаў захаваць сваю гаспадарку і прыўмножыць, таму змагаўся, як мог, за месца пад сонцам. Далей

Куляны на мапе 1838 года

Цікавай знаходкай падзялілася сёння са мной Воля Рошчанка — мапай, якая датавана 1838 годам. Усю яе апублікаваць тут немагчыма, таму публікуем толькі фрагмент з нашай мясцовасцю. Але нас больш і не цікавіць, акрамя як нашыя мясціны. Далей