Пошукавая сістэма «Дапаможнік» — база для пошуку продкаў

Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі (БелНДЦЭД) выклаў у адкрыты доступ пошукавую сістэму «Дапаможнік», якая разлічана на тых, хто вядзе пошук продкаў, што жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.  Пошукавая сістэма дапаможа такую інфармацыю знайсці ці ўдакладніць.
Далей

Даведка аб зямельным і маёмасным становішчы гаспадароў вёскі Уласавічы ад 14 снежня 1906 г.

Нарэшце дайшлі рукі апублікаваць даведку аб зямельным і маёмасным стане гаспадароў вёскі Уласавічы ад 1906 году. Зноў жа, хачу загадзя звярнуць вашу ўвагу, як шмат тады было агульных прозвішчаў у кулянцаў і ўласаўцаў: Храпавіцкія, Вераб’і, Гарбачы, Якуты, Уласкі, Семакі. Аб чым гэта сведчыць, трохі пазней будзем рабіць высновы, а сёння проста інфармацыя да ведама. Далей

Даведка аб зямельным і маёмасным становішчы гаспадароў вёскі Поланск ад 14 снежня 1906 г.

Я ўжо публікаваў такую даведку пра кулянцаў, дык вырашыў заказаць у архіве копію ды апублікаваць тую ж інфармацыю і аб паланчаках. Тым болей, што яна будзе цікавай не толькі паланчакам, але і кулянцам — вельмі шмат на той час было ў нас агульных прозвішчаў, як вы заўважыце: Прэдкі, Гарбачы на той час жылі ў Поланску, Сапкі, Храпавіцкія, Качаны, Вераб’і — мы б сказалі, што ўсё кулянскія прозвішчы. Але можаце пераканацца, што гэткія самыя яны былі і палонскія. Трохі пазней такую ж інфармацыю апублікую і пра Уласавічы. Далей

Бітва за Альшанку

Сёння раскажу пра яшчэ адну цікавую «зямельную справу», што давялося адшукаць у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна — «Дело Слонимской уездной землеустроительной комиссии по прошению крестьян сельского общества д.д. Шейпяки и Заполье Ружанской вол. Слонимского уезда Алексея Предки и др. об оказании содействия к покупке земли из им. Ольшанка у землевладельца помещика Сегеня» (ф. 87, воп. 1, с. 54). Далей

За што судзіліся кулянцы напачатку ХХ ст.

Як і абяцаў раней, прадстаўляю вашай увазе яшчэ некалькі судовых спраў па спрэчках кулянцаў, што мелі месца напачатку ХХ стагоддзя, а сёння захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна (ф. 74). Далей

Закатай губу, альбо адна судовая спрэчка стагадовай даўніны

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна ў фондзе № 74 захоўваюцца справы па спрэчках паміж сялянамі, што разглядаліся судамі напачатку XX ст. Такіх спрэчак было нямала, бо вынікалі яны, часцей за ўсё, з прыватнай уласнасці на зямлю, якая па тым часе была, як кажуць, асновай усіх асноў. Таму судзіліся брат з братам, сын з бацькам, дзядзька з пляменнікам і г.д. Кожны дбайны больш-меньш гаспадар жадаў захаваць сваю гаспадарку і прыўмножыць, таму змагаўся, як мог, за месца пад сонцам. Далей

Куляны на мапе 1838 года

Цікавай знаходкай падзялілася сёння са мной Воля Рошчанка — мапай, якая датавана 1838 годам. Усю яе апублікаваць тут немагчыма, таму публікуем толькі фрагмент з нашай мясцовасцю. Але нас больш і не цікавіць, акрамя як нашыя мясціны. Далей

Даведка аб зямельным і маёмасным стане гаспадароў в. Куляны ад 29 снежня 1906 г.

Як ні мучылася, але пармерла. Нарэшце маю копію дакумента, якім даўно абяцаў падзяліцца з шырокаю кулянскай грамадою. Дакумент гэты завецца «Справка о земельном и имущественном положении домохозяев крестьян сельского поселеия (селения, выселка, застенка) дер. Куляны Кулянского общества Рожанской волости». Адкапаў я гэтую цікавую рэч у Нацыянальным гістрычным архіве Беларусі ў г. Гродна (ф. 753 в. 1, а.с. 70-74). Далей

Кулянцы ў бежанстве

У студзені 1916 года аддзелам па уладкаванню бежанцаў Усерасійскага Земскага і Гарадскога саюзаў быў выдадзены першы спісак дзяцей-бежанцаў, сірот і страціўшых бацькоў. У сакавіку 1916 года выйшаў з друку другі спіс. Органы самакіравання стваралі для іх прытулкі (усяго каля 90). У першы спіс увайшлі дзеці, што прайшлі праз Маскву і тут багата дзяцей с Пружаншчыны. Сустракаюцца і нашыя кулянцы. Дадам, што назвы пісаліся са слоў дзяцей, таму магчымы памылкі. Далей